Кожную суботу ў раёне будуць праводзіцца кірмашы

Общество

Пачынаючы з 25 сакавіка кожную суботу (1,8,15,22,29 красавіка і 6 мая) з 9.00 да 13.00  ў Чэрвені і г.п. Смілавічы арганізаваны кірмашы.

На іх будзе прадстаўлена  мясаперапрацоўчая і  сельскагаспадарчая прадукцыя, харчовыя тавары, кулінарныя і кандытарскія вырабы, прамысловыя тавары, угнаенні, насенне, пасадачны і сельскагаспадарчы матэрыял, вырабы майстроў народнай і дзіцячай творчасці. Жадаючыя змогуць набыць прадукцыю  рыбгаса “Волма”, ЗАТ “Турэц”,  Смілавіцкай валяльна-лямцавай фабрыкі, Чэрвеньскага лясгаса, камбіната бытавога абслугоўвання, індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.  Пры неабходнасці  сельскагаспадарчую прадукцыю (за сімвалічную плату)  даставяць да дому вадзіцелі аўтапарка, а моладзь —  члены БРСМ дапамогуць ветэранам вайны, адзінокім, састарэлым і інвалідам у яе пагрузцы.

Святочны настрой на мерапрыемстве будуць ствараць удзельнікі  мастацкай самадзейнасці раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *