Узнагароджана намеснік старшыні Смілавіцкага сельвыканкама Ірына Марціновіч

Общество

Ганаровай граматай Мінскага абласнога Савета дэпутатаў яна адзначана за добрасумленную працу, значны асабісты ўнёсак у арганізацыю работы па прафілактыцы правапарушэнняў.
Ірына Марціновіч з’яўляецца старшынёй Смілавіцкага савета грамадскага пункту аховы правапарадку. Па яе словах, ён адыгрывае немалаважную ролю ў папярэджанні правапарушэнняў, каардынуючы дзейнасць суб’ектаў прафілактыкі раёна:
— З удзелам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, пракуратуры, аддзела ўнутраных спраў, іншымі зацікаўленымі ў мінулым годзе адбылося 12 пасяджэнняў Смілавіцкага савета грамадскага пункту аховы правапарадку. На іх разгледжаны персанальныя справы 179 грамадзян (у 2015 г. — 205), заўважаных у парушэннях антыалкагольнага заканадаўства, правілаў пажарнай бяспекі ў сваіх дамах, у неналежным выкананні бацькоўскіх абавязкаў, у правапарушэннях у сферы сямейна-бытавых адносінаў і інш.
Ірына Марціновіч адзначыла, што сёлета савет засяродзіць увагу перш за ўсё на прафілактыцы крадзяжоў і сямейна-бытавых канфліктаў.
Сняжана КАЎГАРЭНЯ. Фота Лідзіі ШЧАЦІНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *