З віншаваннямі і падарункамі

Общество

Перад навагоднімі святамі з боку прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу стала добрай традыцыяй наведваць падшэфныя дзіцячыя сацыяльныя ўстановы. У рамках акцыі “Прафсаюзы – дзецям” з дабрачынным візітам і падарункамі завіталі ў Чэрвеньскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр у Смілавічах намеснік старшыні Мінскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Пётр ОКУНЕЎ, галоўны бухгалтар гэтай арганізацыі Ларыса КУЧУРА і старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Ларыса ЕФІМЕНКА.
Сярод гасцей былі таксама прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, грамадскасці — загадчыца сектара аховы дзяцінства Алена ФІЛЬЧУК, жыхаркі Смілавічаў Ганна ГАНЧАРЫК і Ала ПАПКОВА.
Са святочнай праграмай выступіў калектыў цэнтра разам са сваімі выхаванцамі.
— Наша прафсаюзная арганізацыя ўзяла шэфства над трыма ўстановамі такога тыпу — у Чэрвеньскім, Мінскім і Нясвіжскім раёнах, — паведаміў Пётр Окунеў. — З сацыяльна-педагагічным цэнтрам у Смілавічах у нас даўнія стасункі, больш за 10 гадоў. Гэта не толькі дабрачынныя візіты, падарункі дзецям, але і дапамога ў паляпшэнні матэрыяльнай базы ўстановы.
На памяць дзеці падарылі гасцям папяровыя рукавічкі з напісанымі на іх найлепшымі пажаданнямі на будучы год.
Сняжана КАЎГАРЭНЯ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *