Вызначаны пераможцы агляду-конкурсу

Общество

Як паведамлялася ў «Раённым весніку», напярэдадні навагодніх святаў у раёне быў аб»яўлены агляд-конкурс на лепшае святочнае афармленне будынкаў і тэрыторый вакол іх. Амаль усе арганізацыі, установы, прадпрыемствы раёна, прыватныя прадпрымальнікі, жыхары горада прынялі ў ім актыўны ўдзел.
Для вызначэння пераможцаў працавала раённая камісія, у склад якой уваходзілі прадстаўнікі аддзелаў райвыканкама. Акрамя таго, напярэдадані было прапанавана і жыхарам раёна выказваць свае меркаванні ў выглядзе SMS і інтэрнэт-галасавання наконт самага прыгожага, на іх думку, афармлення.
На гэтым тыдні адбылося пасяджэнне камісіі, якая ацэньвала святочнае афармленне па дзесяцібальнай сістэме. Улічваючы меркаванні жыхароў (а іх шмат прыняло ўдзел у галасаванні), найбольшую колькасць балаў атрымаў раённы Цэнтр культуры і адпачынку. Яму прысуджана першае месца. На другім месцы — прыватны прадпрымальнік Алена Вяснянка. Трэцяе — у Чэрвеньскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната.
Пераможцы ўзнагароджаны сертыфікатамі, якія яны атрымалі ва ўрачыстай абстаноўцы падчас чарговай планеркі ў райвыканкаме. Дырэктар РЦКіА Алена Гоман атрымала сертыфікат на 150 базавых велічынь, прадпрымальнік Вяснянка -120, выконваючы абавязкі дырэктара дома інтэрната Уладзімір Семіжон — 100 базавых велічынь.
Атрымліваючы сертыфікат ад першага намесніка старшыні райвыканкама Андрэя Макаранкі, прадпрымальнік Алена Вяснянка адзначыла, што, як і абяцалі, у выпадку перамогі 30 працэнтаў грашовых сродкаў яны пералічаць Чэрвеньскаму дзіцячаму дому-інтэрнату.
Падводзячы вынікі конкурсу, намеснік старшыні райвыканкама Ала Шахоцька падзякавала ўсім, хто прыняў у ім ўдзел, і адзначыла таксама прыгожыя афармленні Чэрвеньскага лясгаса, магазінаў райспажыўтаварыства, раённай бальніцы, вытворчага харчовага завода, друкарні, устаноў адукацыі, цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, тэрыторыі эксперыментальнай базы «Натальеўск» і «Аграбуда», Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, дзіцячага дома-інтэрнага, аддзялення Дэпартамента аховы.
Людміла РАБЕЦКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *