Падвялі вынікі работы і ўзнагародзілі актывістак

Общество

У мінулы чацвер прадстаўніц пярвічак раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» запрасілі на мерапрыемства, прысвечанае яго 25-годдзю. Старшыня раённай арганізацыі Ала Шахоцька распавяла аб гісторыі стварэння саюза жанчын на Чэрвеньшчыне, назвала жанчын, якія ўзначальвалі раённую арганізацыю ў розныя гады.
Сёння жаночая раённая арганізацыя аб’ядноўвае ў 18 пярвічках 269 жанчын. Жаночыя саветы ўзаемадзейнічаюць з дзяржаўнымі структурамі, грамадскімі аб’яднаннямі, паспяхова вырашаюць пытанні павышэння аўтарытэту сям’і, духоўнага выхавання моладзі, садзейнічаць занятасці жанчын і інш.

Ала Шахоцька ўручыла Ганаровыя граматы Мінскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» за актыўную работу, вялікі ўклад у развіццё жаночага руху і ў гонар 25-годдзя грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» найбольш актыўным удзельнікам аб’яднання: старшыні раённага Савета дэпутатаў Валянціне Тарасік, рэдактару дзяржаўнай установы «Рэдакцыя газеты «Раённы веснік» і праграмы радыёвяшчання «Радыёвеснік», намесніку старшыні раённай жаночай арганізацыі Людміле Рабецкай, дырэктару раённага Цэнтра культуры і адпачынку Алене Гоман, дырэктару сярэдняй школы №4 Аксане Канапелька, старшыні Лядзенскага сельсавета Алене Гамеза, начальніку ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Алене Калтовіч, дырэктару Чэрвеньскай друкарні Іванне Прыступа, старшыні раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Галіне Фінскай, карэспандэнту газеты «Раённы веснік» Галіне Гамеза, дырэктару раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Людміле Шарковай і загадчыку аддзела камплектацыі раённай бібліятэкі Любові Джафаравай.
Шэрагу актывістак жаночага руху раёна аб’яўлены Падзякі старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын». Сярод іх — загадчык аддзела рэкламы рэдакцыі «Раённага весніка» Ірына Калмакова.
Мерапрыемства завяршылася канцэртам, у якім выступілі: маленькія выхаванцы дзіцячай Школы мастацтваў, танцоры студыі ранняга эстэтычнага развіцця «Вясёлыя ноткі» і салістка — Лера Янчэўская. А таксама дуэт Дзмітрыя і Галіны Прышывалка, спявачка Дар’я Баторшына, танцавальны дуэт Яны і Кіры Угрыновіч, спевакі — Андрэй Каленік, Міхаіл Шчэрбач, Вадзім Лобач, дуэт Таццяны Гардзеевай і Анатоля Кеды, трыа Грабёнскага сельскага Дома культуры.
* * *
Напрыканцы кастрычніка на абласной справаздачна-выбарчай канферэнцыі ў г.Жодзіна за актыўны ўдзел у развіцці жаночага руху і ў гонар 25-годдзя грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» старшыня раённай арганізацыі гэтага грамадскага аб’яднання Ала Шахоцька, а таксама актывісты раённай арганізацыі: галоўны спецыяліст па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню насельніцтва раёна Людміла Паддубіцкая і дырэктар Лядзенскай школы Ірына Змачынская ўзнагароджаны Ганаровай граматай Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».
Таццяна МАРЦЬЯНАВА. Фота аўтара
Пра гісторыю стварэння і дзейнасць раённай арганізацыі грамадскага аб”яднання “Беларускі саюз жанчын” — у адным з нумароў газеты.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *