Гонар і слава Міншчыны — на чэрвеньскай зямлі

Общество

3%d1%81
Пераможцы конкурсу «Майстар Мінскай вобласці-2016» пасля ўзнагароджання

У пятніцу Чэрвень прымаў пераможцаў абласных галіновых конкурсаў прафесійнага майстэрства. На ўрачыстасць «Майстар Мінскай вобласці-2016», якая ладзілася ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку, прыехалі лепшыя з лепшых прадстаўнікоў самых розных прафесій — швачка, медсястра, электраманцёр, сацыяльны работнік, аператар па штучнаму асемяненню жывёлы, аператар машыннага даення кароў, кандытар, повар, машыніст вежавага крана, мадэльер-канструктар, вадзіцель смеццявоза, педагог, бібліятэкар, ляснік, горнарабочы ачышчальнага забою, праходчык горнапраходнага ўчастка, прадавец.

1%d1%81
Старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Іван Ліпніцкі ўручае ўзнагароду медсястры з Маладзечна Алене Вяршыла

Як зазначыў у прывітальным слове старшыня Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі, галіновыя конкурсы прафесійнага майстэрства, якія праходзяць у некалькі этапаў, пачынаючы са спаборніцтваў у працоўных калектывах, спрыяюць павышэнню прэстыжу працы работнікаў масавых прафесій, прапагандуюць перадавы вопыт.
— Нашы пераможцы — сапраўдныя майстры сваёй справы, — сказаў ён. — Упэўнены, што іх стаўленне да працы паслужыць добрым прыкладам для юных жыхароў Міншчыны, якія сёння стаяць на парозе выбару прафесіі.
Віктар Маліноўскі выказаў шчырую ўдзячнасць сацыяльным партнёрам, якія падхапілі прапанаваную прафсаюзамі ідэю спаборніцтваў у прафесійным майстэрстве і дапамаглі паспяхова рэалізаваць яе ў кожнай галіне.
Асаблівую ўвагу прафсаюзны лідар звярнуў на тое, што сярод пераможцаў конкурсу — як людзі з багатым вопытам працы, так і пачаткоўцы. Дванаццаць з 21 узнагароджанага маюць узрост да 35 гадоў.

5%d1%81
Пераможца конкурсу Ларыса Папова

— Маладым цікавыя нашы конкурсы, — падкрэсліў ён. — Яны імкнуцца заявіць пра сябе, паказаць свае здольнасці, самарэалізавацца ў прафесіі…Удзельнікаў урачыстасці таксама прывіталі старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Іван Ліпніцкі і старшыня Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Зубар.
Разам з Дыпломамі і кветкамі кожны пераможца атрымаў грашовы сертыфікат на суму 300 рублёў.
Так сталася, што сярод тых, каго ўшаноўвалі на сцэне раённага Цэнтра культуры і адпачынку не было прадстаўнікоў Чэрвеньшчыны. Аднак яны абазначылі прысутнасць на свяце сваёй творчасцю. У фае госці мелі магчымасць пазнаёміцца з выставамі пераможцаў раённага этапу рэспубліканскага конкурсу «Новыя імёны Беларусі-2016» Марыны Якубоўскай і Галіны Гарлоўскай. А падчас святочнага канцэрту да слёз расчуліла залу выкананнем раманса «Там няма мяне» яшчэ адна пераможца гэтага конкурсу Ларыса Папова.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *