У песню закаханыя

Общество

%d0%b0%d0%b7%d1%8f%d1%80%d0%b0%d0%bd%d0%b0%d1%87%d0%ba%d0%b0Творчую дзейнасць калектыў народнага ансамбля народнай песні «Азараначка» Азёрнаўскага сельскага Дома культуры пачаў у далёкім 1955 годзе, калі пры Доме культуры быў створаны невялікі фальклорны гурт. Ішлі гады, мяняліся ўдзельнікі калектыву.
Хтосьці заставаўся, хтосьці пакідаў яго. У 1993 годзе пасля заканчэння інстытута культуры на пасаду мастацкага кіраўніка ансамбля была прызначана Ганна  Крывіцкая. Аднавіўся рэпертуар. Ансамбль стаў актыўным удзельнікам не толькі раённых святаў, але і абласных.
У 2008 годзе кіраўніком ансамбля быў прызначаны Анатоль Шунтаў —  прафесійны музыкант, які скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю і аспірантуру. Былы дырэктар Маладзечанскага музычнага вучылішча і мастацкі кіраўнік Рэспубліканскай акадэмічнай капэлы імя Рыгора Шырмы, аўтар шматлікіх апрацовак, аранжыровак і арыгінальных сачыненняў для хору. З яго прыходам калектыў набыў новае гучанне. У ліпені 2009 года «Азяраначцы» прысвоена званне «Народны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».
З таго часу гэта званне было пацверджана двойчы. Сёння народны ансамбль народнай песні «Азяраначка» вядзе насычаную  творчую дзейнасць.

Падрабязнасці — ў газеце  №№193-195

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *