Свята ў гонар самай роднай на зямлі

Общество

5685Увесь тыдзень на Чэрвеньшчыне праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя Тыдню Маці.
Завяршэннем стала свята «Мама-як шмат у гэтым слове», якое ладзілі ў пятніцу ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку.

У фае працавалі выстаўкі, на якіх былі прадстаўлены вышыванкі, работы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Таксама тут праходзіла рэспубліканская прафсаюзная акцыя «Павіншуем маму разам». Да яе правядзення далучыліся і прадстаўнікі Чэрвеньскага раёна: старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Коціна, старшыня раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Ларыса Ефіменка, старшыня раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Віталь Труш. Яны арганізавалі тэматычны стэнд, дзе жадаючыя маглі бясплатна запоўніць маляўнічую віншавальную паштоўку, указваючы адрас сваёй матулі. Далей гэтыя лісты накіруюцца да сваіх адрасатаў поштай.
62Вядучыя мерапрыемства Тамара Суфрункова, Мікалай Крывель, Валерыя Янчэўская і Сцяпан Карнейчык знаёмілі гледачоў з выступоўцамі. Цікавай адметнасцю свята сталі відэарэпартажы, якія трансліраваліся з экрана. Падрыхтавалі іх Валерыя Янчэўская і Сцяпан Карнейчык. Яны запісалі адказы дзяцей на пытанні пра шматдзетных маці, якія атрымліваюць Ордэн Маці, пра творчыя захапленні матуль, пра конкурс «Уладар сяла».
Віншавалі гераінь свята намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама па сацыяльнай сферы і ідэалагічнай рабоце, старшыня Чэрвеньскай раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» Ала Шахоцька, дырэктар Нафтабітумнага завода Аляксандр Храмцоў, ветэран працы, доктар сельскагаспадарчых навук Леанід Шофман, старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі Віталій Труш.
На Чэрвеньшчыне жыве 33 жанчыны, якія ўзнагароджаны Ордэнам Маці. Сёлета яшчэ адна матуля, Вольга Ананіч з Турца, удастоена гэтай ганаровай узнагароды. Вольга Уладзіміраўна была запрошана на сцэну, дзе атрымала з рук Алы Шахоцька памятны сувенір і кветкі.
Ушаноўвалі і мам, якія годна прадставілі наш раён на сямейных конкурсах: удзельніцу абласнога этапа рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла» Марыю Жукаву з вёскі Шасціснопы, удзельніцу абласнога конкурса шматдзетных сямей Таццяну Копаць з Барсукоў.
Цёплыя, шчырыя словы віншавання і ўдзячнасці гучалі ў адрас творчых, актыўных і ініцыятыўных матуль. Яны не толькі поўнасцю аддаюць сябе прафесіі і творчым заняткам, але і не забываюць пра галоўнае прызначэнне жанчыны — сям’ю і выхаванне дзяцей. На свяце адзначылі Ірыну Вабішчэвіч, трэнера юніёрскай каманды «Голос Йети», якая перамагла ў першым туры чэмпіяната Мінскай вобласці «Што? Дзе? Калі?», кіраўніка вакальна-танцавальнага ансамбля «Хорошие девчата» Таццяну Падбільскую, актыўную ўдзельніцу раённых спартыўных і творчых конкурсаў, намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы №4 г.Чэрвеня Валянціну Табалевіч, удзельніц абласнога агляду-конкурсу калектываў мастацкай самадзейнасці «Но как на свете без любви прожить»: дыспетчара Чэрвеньскай ЖКГ Галіну Семіжон, адміністратара гасцініцы Галіну Навіцкую, старшага адміністратара гасцініцы Наталлю Верыну, выхавацеля Смілавіцкага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя Людмілу Хасеневіч, якая заняла трэцяе месца ў намінацыі «Прамысловы дызайн» і бібліятэкара Смілавіцкага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя Ірыну Гурскую, якая заняла трэцяе месца за лепшую сувенірную работу.
Віншавалі таксама маці, якія ўдзельнічалі ў праекце Фэдэрацыі прафсаюзаў «Новыя імёны Беларусі-2016». Гэта таленавітыя жанчыны, якіх адзначылі ў намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва»: няня Чэрвеньскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў Галіна Гарлоўская, старшая медсястра Чэрвеньскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната Марына Якубоўская, старшыня пярвичнай прафсаюзнай арганізацыі Чэрвеньскага райспажыўтаварыства Ларыса Бандаровіч. А таксама дыпламантка этапа ў намінацыі «Вакал» — няня Чэрвеньскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў Ларыса Папова.
У адрас самых родных са сцэны гучалі душэўныя песні і вершы, напоўненыя пяшчотай і бязмежнай любоўю да матуль. Дарылі настрой гледачам Галіна Прышывалка з сынам Дзімам, Аляксандра Свяшчэннікава, салісткі вакальнай студыі «Папуры», выхаванцы экстраднай студыі Чэрвеньскай школы мастацтваў, Кіра Угрыновіч з дачкой Янінай, Карына Дз’ячэнка, Анастасія Гурына, Дар’я Бандаровіч, Вера Капачова, скрыпачка Школы мастацтваў Святлана Кузміч, Аня Косарава, акардэаністы Мікалай Мяшкоў і Кірыл Няборскі, Андрэй Хурсевіч, творчая сям’я Гарашчукоў — Ігар і Валерыя, Аксана Маціюнас.

Кацярына ШУМКО. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *