Гінуць людзі на дарогах

Общество

128083_1_238Тры аўтааварыі, дзве з якіх — са смяротным зыходам, надарыліся на дарогах Чэрвеньшчыны ў мінулыя выхадныя.

На пачатку сутак у суботу жыхар Мінска, 1988 года нараджэння, рухаючыся на аўтамашыне «Аўдзі А6» па шашы «Мінск — Магілёў» у накірунку сталіцы, ля павароту на вёску Верхлес не справіўся з кіраваннем і здзейсніў наезд на металічную агароджу пешаходнага перахода. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы здарэння. Паводле звестак Дзяржаўтаінспекцыі, вадзіцель не быў прышпілены рамянём бяспекі.
У суботу каля 22 гадзін 30 хвілін у вёсцы Рудня 21-гадовы вадзіцель, кіруючы «Жыгулямі», збіў спадарожнага пешахода, які ішоў па краю праезнай часткі. З траўмамі яго шпіталізавалі. У Дзяржаўтаінспекцыі паведамілі, што вадзіцель не меў правоў і знаходзіўся нападпітку. Нецвярозым быў і пешаход. Да таго ж, ён не пазначыў сябе святловяртальнымі элементамі.
У нядзелю каля 22 гадзін 5 хвілін на 67-м кіламетры шашы «Мінск- Магілёў» ля павароту на вёску Фёдараўск магіляўчанін, рухаючыся на мікрааўтобусе «Фольксваген», здзейсніў наезд на жыхара Чэрвеня, 1968 года нараджэння, які раптоўна выбег на дарогу. Ад атрыманых траўмаў пешаход, які не быў пазначаны святловяртальнымі элементамі, загінуў на месцы здарэння.
І.УЛАДЗІМІРАЎ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *