Дзве тысячы другі выйшаў у фінал!

Спорт

45756Каманда навучэнцаў Чэрвеньскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву 2002 года нараджэння, якой да нядаўняга часу кіраваў трэнер Яўген Цэдрык, выйшла ў фінал першынства сярод ДЮСШ і СДЮШАР па футболу.

Выступаючы ў групе “А”, нашы юныя футбалісты атрымалі 6 перамог, адзін матч згулялі ўнічыю, тры сустрэчы прайгралі і з 19 ачкамі занялі другое выніковае месца, саступіўшы першы радок камандзе Барысаўскай ДЮСШ толькі па розніцы забітых і прапушчаных мячоў.
Плануецца, што фінал спаборніцтваў пройдзе ў лістападзе ў Барысаве. У ім возьмуць удзел мацнейшыя каманды груп “А” і “Б”.

Фота Ігара АДАМОВІЧА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *