За бездакорную службу

Общество

4Для лесніка Натальеўскага лясніцтва Мікалая Каваленкі нагрудны знак адзнакі Мінлясгаса “20 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь”, якім ён уганараваны з нагоды прафесійнага свята – не проста бліскучы кавалачак металу. За ўзнагародай – цяжкая штодзённая карпатлівая праца.

— Калі лічыць, што перш, чым стаць лесніком, тры гады траляваў лес на трактары, то ўжо дваццаць тры гады стажу ў лясгасе маю, – заўважае ён. – Прыйшоў сюды, можна сказаць, выпадкова, але неяк неўпрыкмет лес стаў часткай майго жыцця. Іншага сабе ўжо і не ў’яўляю…
З першых гадоў працы ў лясгасе Мікалай Васільевіч асвоіў прафесію вальшчыка, якую да нядаўняга часу сумяшчаў з абавязкамі лесніка.
— Лічы, васямнаццаць гадоў з пілою хадзіў, толькі летась моладзі гэтую справу перадаў, – кажа ён. – Але і без пілы працы вельмі шмат. Гэта і пасадка лесу, і догляд за ім, і ахова ад пажараў, самавольных высечак. Зараз, напрыклад, вялікі аб’ём работ па догляду за маладнякамі, якіх у нас – сто гектараў…
А яшчэ Мікалай Каваленка з задавальненнем займаецца добраўпарадкаваннем тэрыторыі лясніцтва. У прыватнасці, разам з калегам Сяргеем Толкачам пабудаваў прасторную дыхтоўную альтанку, а таксама прыклаў рукі да рамонту адміністрацыйнага будынка і ўсталявання новай агароджы.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *