З бюлетэнем – на ўчастку, думкамі — у Рыа-дэ-Жанэйра

Общество

49678

На Смілавіцкім участку для галасавання №79 свой голас за аднаго з кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь аддала фельчар “Хуткай дапамогі” мясцовай бальніцы Галіна Пятроўна Валчок, маці нашай славутай зямлячкі, трохразовай паралімпійскай чэмпіёнкі Людмілы Валчок.
Гэтыя дні хвалюючыя для яе па-асабліваму: дачка выступае на шостых для сябе Паралімпійскіх гульнях. У сталіцы Бразіліі Рыа-дэ-Жанэйра Людміла спаборнічае ў акадэмічным веславанні на байдарцы-адзіночцы. Учора яна выйшла ў фінал “А”, удзельнікі якога акурат у дзень выбараў разыграюць медалі.
—  Так склалася традыцыйна, што мы не турбуем Люду тэлефанаваннямі падчас спаборніцтваў, – кажа Галіна Пятроўна. – Падрыхтоўка да стартаў патрабуе максімальнай канцэнтрацыі і нічога не павінна адцягваць увагу. Але ведаю: дачушка хвалюецца не менш, чым мы тут за яе. Упэўнена, яна будзе з усіх сіл старацца паказаць тое, на што сёння здольная, каб выступіць годна. Разам з тым, варта ўсведамляць, што да гэтага ж імкнуцца ўсе саперніцы Люды. Медалёў ўсяго тры, а жадаючых іх заваяваць шмат.

Ігар АДАМОВІЧ.Фота аўтара    



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *