Упершыню на выбарчым участку

Общество

%d0%b0%d0%bd%d0%b4%d1%80%d1%8d%d0%b9-%d0%b3%d0%b0%d0%bd%d1%87%d0%b0%d1%80%d1%8b%d0%baЛітаральна на хвілінку заскочыў на Руднянскі выбарчы участак №73 жыхар аграгарадка Рудня механізатар Андрэй Ганчарык.
Ён ўпершыню аддае свой голас у падтрымку кандыдата. Андрэй са шматдзетнай сям’і. Пасля заканчэння вучылішча працуе ў мясцовай гаспадарцы на трактары МТЗ -82. Хвалюецца. Старшыня камісіі Алена Карповіч і сакратар Святлана Станкевіч падрабязна тлумачаць што і як патрэбна рабіць. Члены выбарчай камісіі падрыхтавалі падарункі для тых, хто ўпершыню будзе прымаць удзел у выбарах. Такіх на Руднянскім участку пяцёра. Усе падцвердзілі намер прыйсці на выбары.

Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *