Стаўка — на пшаніцу

Общество

56879
Сяргей Зыль

Сельгасфіліял «Новыя Зелянкі» ААТ «Мінскі малочны завод №1» — адзін з лідараў сярод гаспадарак Чэрвеньшчыны на сяўбе азімых зерневых культур. Яны займаюць тут ужо больш за 70 працэнтаў палеткаў ад неабходнага.

Днямі механізатары Міхаіл Кудзін, Аляксандр Філіповіч і Мікалай Кавалёнак цалкам завяршылі падрыхтоўку глебы. На сяўбе, якую ў гаспадарцы мяркуюць скончыць бліжэйшымі выхаднымі, задзейнічаны дзве сеялкі нямецкай вытворчасці «Хорш-3» і «Хорш-4». На іх працуюць Сяргей Зыль і Сяргей Ільючык.
— Сёлета мы пашырылі плошчы пад пшаніцу да 600 гектараў за кошт скарачэння пасеваў трыцікале, якое не карыстаецца попытам у пакупнікоў, — распавёў дырэктар гаспадаркі Уладзімір Лаўрык. — Большую частку палеткаў засяваем элітным насеннем, а на 100 гектараў набылі суперэліту гатунку «Канвеер» у суседнім філіяле «Агра-Бокс» СП «Унібокс».

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *