Пачынаюцца восеньскія кірмашы

Общество

2388885На падставе распараджэння Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта ад 8 верасня 2016 года №254р «Аб правядзенні восеньскіх кірмашоў у г. Чэрвені і г.п. Смілавічы» і ў мэтах найбольш поўнага забеспячэння насельніцтва раёна сельгаспрадукцыяй, мяснымі вырабамі, іншымі харчовымі таварамі ў раёне будуць арганізаваны кірмашы.

Першы з іх адбудзецца 24 верасня з 9.00 да 13.00 у Чэрвені і г.п. Смілавічы. Наступныя пройдуць 1,8,15,22,29 кастрычніка і 5 лістапада ў гэтыя ж гадзіны.

На іх сваю прадукцыю прадставяць ААТ «Рыбгас «Волма», ЗАТ «Турэц», ААТ «Смілавіцкая валяльна-лямцавая фабрыка», ГЛХУ «Чэрвеньскі лясгас». Будуць прадавацца кулінарныя, кандытарскія вырабы, прамысловыя тавары, угнаенні, насенне, пасадачны матэрыял, сельскагаспадарчы інвентар, а таксама вырабы майстроў народнай і дзіцячай творчасці.
Запланаваны культурна-масавыя мерапрыемствы, шоу-праграмы, выступленне творчых калектываў раёна, а таксама ўдзел майстроў дэкаратыўна-прыкладного мастацтва.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *