За свайго кандыдата галасуе адна са старэйшых жыхароў вёскі

Общество

%d1%82%d0%b0%d1%86%d1%86%d1%8f%d0%bd%d0%b0-%d1%80%d0%b0%d0%bc%d0%b0%d0%bd%d0%b0%d1%83%d0%bd%d0%b0-%d0%bb%d1%8f%d0%bf%d1%91%d1%88%d0%ba%d0%b0

Самай першай прыйшла на Руднянскі выбарчы ўчастак падчас датэрміновага галасавання адна са старэйшых жыхароў вёскі Рудня Таццяна Раманаўна Ляпёшка.
На лес гэтай маленькай жанчыны выпала шмат выпрабаванняў. Яна – малалетні вязень часоў Вялікай Айчыннай вайны. У 16 гадоў разам з іншымі аднавяскоўцамі звезлі яе фашысты ў далёкую Баварыю. Суткамі працавала на нямецкага бауэра, даглядаючы жывёлу. Толькі ў сорак пятым годзе ўбачыла родную старонку ды абняла родных. Пасля вайны  ажыццявіла  сваю мару з дзяцінства – атрымаць адукацыю. Скончыла курсы бухгалтараў. Пачала працаваць ў родным калгасе імя Мічурына і адначасова  вучылася завочна ў  Навапольскім сельскагаспадарчым тэхнікуме.
Напэўна, так было наканавана лёсам пражыць ёй у адзіноце. Не, яна ніколі не заставалася сам-насам са сваімі турботамі,  хваробамі, клопатамі. Заўсёды побач былі аднавяскоўцы, суседзі, браты з іх сем”ямі. Але сваёй сям”і ў яе так і не склалася. Не было каму аддаць сваю пяшчоту, да каго прытуліцца. Таму ўсё сваё жыццё яна прысвяціла роднай гаспадарцы. Адсюль выйшла і на заслужаны адпачынак. Прафесія бухгалтара заўсёды патрабавала ад яе дакладнасці, дысцыпліны, абдуманых рашэнняў. Гэтыя рысы засталіся ў Таццяны Раманаўны і па сённяшні дзень. А яшчэ – вернасць свайму грамадзянскаму абавязку. Таму нават у  91 год яна вырашыла не чакаць, калі да яе дамоў завітаюць члены выбарчай камісіі, а прыйшла сама на ўчастак  аддаць свой голас за ўпадабаўшага кандыдата.

Галіна Гамеза. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *