Сустрэча з кандыдатам у дэпутаты Пятром Атрошчанкам

Общество

встреча с депутатомУ  кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Бярэзінскай выбарчай акрузе №61 Пятра Атрошчанкі шчыльны графік сустрэч са сваімі выбаршчыкамі. Яны запланаваныя ў працоўных калектывах, на сходах грамадзян. Адна з іх адбылася ў чацвер на мехдвары ў ААТ «Заполле»
Давераная асоба кандыдата Васіль Сабан, дырэктар ААТ «Смілавіцкая валяльна-лямцавая фабрыка», пазнаёміў прысутных з некаторымі старонкамі з біяграфіі Пятра Аляксеевіча, яго працоўнымі заслугамі. Адзначыў, што кандыдат у дэпутаты шмат гадоў прысвяціў службе ў органах дзяржаўнай бяспекі. Ён — граматны спецыяліст, адказны, мэтанакіраваны чалавек з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, які пры абранні яго дэпутатам, будзе садзейнічаць захаванню стабільнасці  ў сацыяльна-эканамічным і палітычным жыцці.
Кандыдат П.А.Атрошчанка пазнаёміў з асноўнымі палажэннямі сваёй перадвыбарнай праграмы «Я добра ведаю праблемы вашага раёна, — адзначыў ён. — Бо па сваіх службовых абавязках прысутнічаю  на відэаканферэнцыях, якія штотыднёва праводзіць губернатар з раённымі актывамі вобласці. Некаторыя з іх ужо пазначыў, і ў выпадку майго выбрання дэпутатам, буду дапамагаць хутчэйшаму іх вырашэнню».
Асаблівую ўвагу кандыдат засяродзіў на пытаннях нацыянальнай бяспекі краіны. Прыкра, што асобныя негатыўныя з»явы распаўсюджваюцца сярод моладзі. Таму сваім абавязкам кандыдат лічыць пастаяннае наведванне навучальных устаноў, каб на канкрэтных прыкладах са шматгадовага вопыту сваёй  работы ў органах бяспекі  расказваць моладзі пра меру адказнасці за падобныя дзеянні.  Таксама кандыдат выказаў свае меркаванне наконт удасканальвання некаторых законаў па супрацьпраўных дзеяннях і ўмацаванню меры адказнасці за распаўсюджванне наркотыкаў і тэрарыстычныя дзеянні.
Кандыдат запэўніў, што ён заўсёды адкрыты да канструктыўнага дыялогу. Свае пытанні і прапановы  можа задаць кожны жыхар асабіста падчас правядзення падобных сустрэч.
Напрыканцы ён адказаў на пытанні прысутных. У прыватнасці, аб прыватызацыі жылля для працаўнікоў гаспадаркі, нязручнасцяў, якія існуюць цяпер ў жыхароў вёсак Карзуны і Заполле з увядзеннем у эксплуатацыю надземнага пераходу, а таксама для аўтаўладальнікаў пры перасячэнні  імі шашы Мінск-Магілёў.
Затым, пажадаўшы плённай працы і добрага здароўя, запрасіў 11 верасня  рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права — прыняць актыўны ўдзел у выбарах і самім вызначыць будучыню краіны.
Людміла РАБЕЦКАЯ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *