Працоўны дэсант — у «Ганута-Агра»

Благоустройство

4578679Каля 100 работнікаў апарата Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта, яго структурных падраздзяленняў, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Зубара ў мінулую суботу дружна працавалі на расчыстцы былога сада гаспадаркі КСУП «Ганута-Агра».56867

На гэтых здымках адлюстраваны моманты іх актыўнай работы. З энтузіязмам і бадзерым настроем мужчыны шчыравалі з электрапіламі і сякерамі, а жанчыны выносілі распілаваныя дрэвы і галлё, ачышчалі тэрыторыю ад кустоўя.

У гэты дзень навялі парадак на тэрыторыі трох гектараў. Але работы тут яшчэ не завершаны. Таму старшыня райвыканкама Андрэй Зубар, дзякуючы ўсім за работу, зазначыў, што праз некалькі тыдняў давядзецца завяршыць у гаспадарцы распачатую справу. Ен таксама падкрэсліў, што такія працоўныя дэсанты трэба ўвесці ў нашым раёне. Наступны плануецца ажыццявіць у весцы Ведрыца на добраўпарадкаванні тэрыторыі для спартыўных і турыстычных мерапрыемстваў.

Людміла РАБЕЦКАЯ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *