Адзначылі і свята вёскі, і юбілей гаспадаркі

Общество

4578
Працоўная дынастыя сям’і Кудзіных: Юрый, Міхаіл і Уладзімір

У Новых Зелянках стала традыцыяй у чэрвені святкаваць дзень вёскі. Сёлета гэтае свята супала з 95-годдзем утварэння гаспадаркі — сельскагаспадарчага вытворчага філіяла «Новыя Зелянкі» адкрытага акцыянернага таварыства Мінскі малочны завод №1.
У мінулую нядзелю на свята сабраліся не толькі новазелянькоўцы, але і жыхары суседніх вёсак: Сітніка, Кутузаўкі, Бярозаўкі і Праўды. Прыехалі да бацькоў дзеці і ўнукі.

Ціхім шэптам бяроз цёплым летнім ранкам сустракаў парк гасцей свята. Да яго арганізатары падрыхтаваліся добра — хацелі прадэманстраваць, што на вёсцы жывуць не толькі працавітыя і дбайныя гаспадары, але і таленавітыя людзі. Аб гэтым сведчыла выстава народнай творчасці, дзе можна было палюбавацца вязанымі сурвэткамі Святланы Шкіронак, вышыўкай Ірыны Зяневіч, дрэўцамі з кававага зерня Аляксандры Крэер, папяровымі вырабамі Святланы Какорынай. Першым «вітаўся» з гасцямі Бычок — мяккая цацка, сімвал гаспадаркі.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА. Фота аўтара

Падрабязнасці чытайце ў №№ 122-124 (2 ліпеня 2016)



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *