Свята гульні

Общество

school13Дзве каманды раённага інтэлектуальнага клуба «Ігумен» — «Вёска» (Чэрвень) і «Дарослыя» (Смілавічы), — бралі ўдзел у юбілейных урачыстасцях з нагоды дваццацігоддзя БЛІК — Беларускай лігі інтэлектуальных каманд. Яна была створана ў 1996 годзе ў дзень нараджэння Пушкіна — асобы, з якой традыцыйна звязана шмат пытанняў ва ўсіх шматлікіх відах інтэлектуальных гульняў.
Ва ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства ўдзельнічалі тыя, хто стаяў ля вытокаў інтэлектуальнага руху ў Беларусі, у тым ліку, Леанід КЛІМОВІЧ, якога ведаюць многія чэрвенцы, прымаўшыя ўдзел, напрыклад, у традыцыйным штогадовым турніры «Ігуменьская завея».
Свята і гульні турніру доўжыліся два дні. «Вёска» (капітан Ірына ВАБІШЧЭВІЧ) па суме ачкоў, набраных за ўвесь турнір, усяго на адзін бал апярэдзіла сваіх землякоў-смілаўчан, каманду «Дарослыя» (капітан Барыс БАТУРЧЫК).

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *