«Пачэсным лічу ўдзельнічаць у гэтым значным нацыянальным форуме»

Общество

568780Мікалай ШЫФРЫН, ляснічы Іванаўскага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы  «Чэрвеньскі лясгас»

ДАВЕДКА. У 2013 годзе скончыў Барысаўскі дзяржаўны лесаагратэхнічны каледж па спецыяльнасці «лясная гаспадарка», у тым жа годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт таксама на спецыяльнасць «лясная гаспадарка». Падчас вучобы праходзіў практыку ў Грабёнскім лясніцтве ў якасці лесніка, пасля заканчэння каледжа працаваў у гэтым лясніцтве майстрам, пазней — памочнікам ляснічага, некаторы час — інжынерам-лесапатолагам у Чэрвеньскім лясгасе, з сакавіка 2016 года — ляснічы Іванаўскага лясніцтва.

— Што адчуваю? Хваляванне. Гонар. Адказнасць. Канешне ж, хвалююць пытанні далейшага развіцця лясной гаспадаркі. За апошні час у нашым лясніцтве многае змянілася ў лепшы бок. У калектыве працуе 21 чалавек, абслугоўваем 7300 гектараў лесу. Перад намі стаіць задача — выгадаваць лес і забеспячыць патрэбы краіны драўнінай, прадуктамі лесу, захаваць і рацыянальна выкарыстоўваць рэсурсы ляснога фонду. З гэтымі задачамі наш калектыў спраўляецца паспяхова. Наперадзе — ажыццяўленне шматлікіх планаў і задумак, дзякуючы якім мы зможам рухацца далей, нарошчваць вытворчасць, самім зарабляць на дастойнае жыццё, забяспечваць сваю будучыню.
У чым для мяне значнасць народнага сходу? У магчымасці з першых вуснаў паслухаць пра тое, што нас, усіх беларусаў, чакае ў недалёкім будучым, чаго дакладна чакаюць ад кожнага з нас, на што ў першую чаргу павінны быць накіраваны нашы намаганні.
У красавіцкім пасланні народу Прэзідэнт выказаў думку, што сёлетні год павінен стаць годам прарыву наперад. Мяркую, што народнае веча расставіць усе эканамічныя прыярытэты і будзе штуршком да галоўнага — павышэння прадукцыйнасці працы кожнага. Разумею, што калі вярнуся з гэтага важнага мерапрыемства, ад мяне як дэлегата калектыў будзе чакаць адказаў на шматлікія пытанні. Спадзяюся адказаць на кожнае з іх.

Занатавала Таццяна МАРЦЬЯНАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *