Ляціце, птушачкі, у свет!

Общество

34656…І сапраўды, яны былі падобныя на вясёлых маладых птушак, якія толькі-толькі сталі на крыло і ад гэтага нібы адразу пасталелі. А мо пасталелі ад таго, што ці не ў першыню так па-даросламу апранулі вячэрнія строі, якія так ішлі ім, прыгожым, упэўненым, шчаслівым, юным, поўным сіл і веры ў добрае. Шчымліва сціскалася горла ў дарослых, калі глядзелі на гэтых ўчарашніх птушанят, і шчаслівыя слёзы, слёзы любячых сэрцаў, блішчэлі ў вачах: колькі зроблена, каб мілыя птушаняткі выраслі і годна расправілі крылы! Адзінаццаць гадоў бацькоўскай і настаўніцкай самаадданасці ўклаліся ў мінулую пятніцу ў два кароткія і гучныя, як покліч святочнага звана, словы: выпускны баль!..

6870Дзясятага ліпеня, як і па ўсёй Беларусі, выпускны баль адбыўся ў Чэрвені. Росквіт шыкоўных сукенак і стыльных касцюмаў аздобіў плошчу Свабоды, на якую сабраліся адзінаццацікласнікі адзінаццаці школ раёна. Хлопцы і дзяўчаты разам са сваімі класнымі кіраўнікамі, дырэктарамі і завучамі ўрачыстым шэсцем прайшлі па цэнтральнай вуліцы горада. З упрыгожанай сцэны ля Школы мастацтваў кожную школу віталі вядучыя, а шматлікія госці свята, бацькі, сябры, настаўнікі ўтварылі для герояў свята «жывы калідор» праз усю плошчу. Вядучыя прадставілі ўсе школы, і калі тыя занялі свае месцы перад сцэнай, пачалося ўзнагароджванне. Перад ім з цёплымі пранікнёнымі прывітальнымі словамі да выпускнікоў звярнуліся намеснік старшыні райвыканкама Ала ШАХОЦЬКА і загадчык аддзела адукацыі, спорту і турызму Ларыса АСАНОВІЧ. Яны пажадалі добрага шляху, дасягненняў і здзяйснення мар усім, хто скончыў школу. Потым былі ўручаны ўзнагароды вучням, якія дасягнулі асаблівых поспехаў у вучобе.68700
Залатыя медалі сёлета атрымалі дзесяць вучняў. Дакладней сказаць, вучаніц: у спіску медалістак адны дзяўчаты! Вось імёны гэтых старанных і мэтанакіраваных выпускніц: Анастасія ГАЙДУК, Кацярына СІГАЕВА, Анастасія ЖЫГІМОНТ, Ганна ЛАГУЦКАЯ, Вераніка КАЛЕСНІК, Анастасія УЛЬЯНАВА (усе — гімназія), Анастасія КАЛТОВІЧ, Анастасія РАТНЕР, Марыя АРЫНІЧ і Кацярына ПАДАЛЯКА (усе — СШ №4). Пра Кацю ПАДАЛЯКА (на здымку разам з бацькамі) трэба сказаць асобна, бо гэта адзіная выпускніца, у якой у атэстаце ўсе «дзясяткі»! На сцэну запрасілі не толькі саміх медалістаў, але і іх бацькоў, каб сказаць словы падзякі за добрае выхаванне.
Сярод выпускнікоў было шмат тых, хто на сённяшні дзень, дзякуючы стараннай вучобе, перамогам на розных конкурсах і алімпіядах, уваходзіць у «залаты фонд» будучыні нашай краіны. Іх таксама узнагародзілі на выпускным балі. Мікалай ЖЫГАЛКОВІЧ (СШ №1 г.п.Смілавічы) атрымаў пасведчанне спецыяльнага прэзідэнцкага фонду па сацыяльнай падтрымцы адараных вучняў і студэнтаў.
23568Грашовыя прэміі за выдатныя поспехі у адукацыйнай дзейнасці і удзел у грамадскім жыцці раёна атрымалі: Алег ВАБІШЧЭВІЧ (гімназія), пераможца рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі; Павел КОСАРАЎ (гімназія), пераможца трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі; Арцём КАМІНСКІ (гімназія), пераможца абласнога конкурсу юных даследчыкаў у секцыі «Руская мова і літаратура» , Кацярына СІГАЕВА і Анастасія УЛЬЯНАВА (гімназія), пераможцы абласнога турніра юных матэматыкаў; Анастасія ЖЫГІМОНТ, Ягор ТАРАСІК (гімназія), Анастасія КАЛТОВІЧ, Анастасія РАТНЕР, Уладзіслаў БАБІЦКІ (СШ №4) — пераможцы абласнога турніру юных хімікаў; Дзіяна МАЛЕВІЧ (СШ №4), пераможца абласнога конкурсу юных даследчыкаў у секцыі «Беларуская мова і літаратура»; Ілля МОТУС (СШ №3), пераможца Міжнароднай касмічнай алімпіяды школьнікаў; Ілля КУПРОВІЧ і Ягор НЕВЯРОЎСКІ (СШ №3), пераможцы 43-х грамадска-навуковых чытанняў памяці Юрыя ГАГАРЫНА; Вераніка КАНАПАКА (СШ №3), лаўрэат міжнароднага конкурсу вучнёўскіх работ «Гісторыя і ўрокі Халакоста»; Мікалай ЖЫГАЛКОВІЧ (СШ №1 г.п.Смілавічы), пераможца Балтыйскага навукова-інжынернага конкурсу і абласнога турніру юных фізікаў; Аліна ПАЗНЯК (СШ №2 г.п. Смілавічы), пераможца рэспубліканскага конкурсу «Мае землякі — мой гонар» у рамках акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»; Анастасія ЛАЎРЫК (Новазелянькоўская школа), пераможца абласнога турніру юных фізікаў; Ігар КОРЗЮК (Лядзенская школа), пераможца рэспубліканскага конкурсу «Я родным краем ганаруся»; Марыя ГУЛЕВІЧ і Вікторыя СІВАК (Запольская школа), пераможцы абласнога этапу конкурсу «ТэхнаЕлка».
23523Пахвальнымі лістамі за поспехі ў вывучэнні матэматыкі ўзнагароджаны Ганна БАНДАРЧЫК, Арцём КАМІНСКІ, Дзмітрый ПАЎЛОВІЧ (усе — гімназія), Уладзіслаў СУШКЕВІЧ, Цімафей ЯФІМЕНКА, Міхаіл ПЯТРОЎСКІ (усе — СШ №4), Мікіта ТАРАСІК (Раваніцкая школа). За поспехі ў вывучэнні фізікі пахвальныя лісты атрымалі Мікалай ЖЫГАЛКОВІЧ (СШ №1 г.п. Смілавічы), Яўгенія КУДЗІН і Анастасія ЛАЎРЫК (Новазелянькоўская школа). За поспехі ў вывучэнні інфарматыкі пахвальны ліст уручаны Мікіту ТАРАСІКУ (СШ №3). За поспехі ў вывучэнні біялогіі узнагароджаны Дар’я ЛУПЯНКОВА (гімназія), Любоў ПАЛЯКОВА (СШ №4), Кацярына ГАЎРЫЛЬЧЫК (СШ №2 г.п. Смілавічы). За поспехі ў вывучэнні хіміі пахвальнымі лістамі адзначаны Ягор ТАРАСІК і Анастасія ЛЮДЧЫК (гімназія). За паспяховае вывучэнне геаграфіі ўзнагароджаны Павел КОСАРАЎ і Алег ВАБІШЧЭВІЧ (гімназія), Ілля КУПРОВІЧ (СШ №3). За дасканалае вывучэнне беларускай літаратуры пахвальныя лісты атрымалі Дзмітрый БАСЬКО (СШ №4), Алена БАЧЫЛА і Карына ВЫСОЦКАЯ (СШ №3), рускай літаратуры — Крысціна ГОРБАЧ, Наталля ГРАШАВІКОВА, Вераніка КАНАПАКА, Ганна СВІРЫДОВІЧ (усе — СШ №3), Ірына ЛАЎРАНКОВА (Грабёнская школа). Пахвальны ліст за вывучэнне рускай мовы атрымала Вікторыя ВАРАБЕЙ (СШ №1 г.п.Смілавічы), англійскай мовы — Яна ЗОРЫЧАВА, Дар’я БЛІЗНЮК і Інэса ПРАЧ (СШ №4). За выдатныя веды грамадазнаўства ўзнагароджаны Васіль САМОЙЛЕНКА (СШ №2 г.п. Смілавічы), Кірыл КАЧАН (гімназія) і Крысціна АЛАДКА (СШ №4). Пахвальныя лісты за вывучэнне гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі выдадзены Аліне ПАЗНЯК (СШ №2 г.п.Смілавічы), Аляксандры ГАЛАЦЭВІЧ і Лізавеце ФІНСКАЙ (СШ №4), Ігару КОРЗЮКУ (Лядзенская школа), Наталлі СЕЛЯЗНЁВАЙ (Грабёнская школа). Пахвальныя лісты за дасягненні на занятках па фізкультуры атрымалі Станіслава САБАЕВА (СШ №1 г.п.Смілавічы), Вікторыя ХАСЯНЕВІЧ (СШ №2 г.п.Смілавічы), Аляксей ГУЗ (Грабёнская школа), Вольга СУШКЕВІЧ (Раваніцкая школа), Анастасія ЯЎСЕЕНКА, Аляксандр ЛУГОЎСКІ (Руднянская школа) і Алена ДУБОВІК (Лядзенская школа). За адметныя дасягненні на легкаатлетычных спаборніцтвах дырэктар Чэрвеньскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву Ігар ФІЛІЧОНАК уручыў удзячнае пісьмо і каштоўны падарунак Аляксею МАРОЗАВУ (СШ №4).
Пасля ўзнагароджання і музычных падарункаў выпускнікі па традыцыі запусцілі ў блакітнае неба рознакаляровыя шарыкі як сімвал адыходзячага дзяцінства. Вясёлымі кропкамі шары ўзняліся ўгару і, падхопленыя ветрыкам, зніклі недзе паміж аблокамі. Няхай жа і ўсім нашым выпускнікам спрыяе добры вецер, падтрымліваючы палёт іх юных крылаў, каб кожны знайшоў сваю адметную плыню і дастойнае месца ў жыцці!

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *