Лаўрэат конкурсу майстроў разьбы па дрэву

Общество

568Конкурсная работа настаўніка працоўнага навучання Раваніцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, члена народнага клуба «Майстры Ігуменшчыны» Рыгора Судака была адзначана Дыпломам лаўрэата VII рэгіянальнага свята-конкурса майстроў разьбы па дрэве «Разьба зачаравання» у намінацыі «За лепшы твор дэкаратыўнага характару».

Свята-конкурс днямі ладзіўся ў курортным пасёлку Нарач. На яго сабраліся разьбяры з Маладзечанскага, Стаўбцоўскага, Слуцкага, Мядзельскага і нашага раёнаў. Ад нашага браў удзел Рыгор СУДАК. Кожны ўдзельнік, а іх было дванаццаць (8 дарослых і 4 дзяцей) прадставіў выставу сваіх работ, а потым выконваў конкурснае заданне, на якое было адведзена тры гадзіны.
Пакуль разьбяры працавалі, на сцэне «зялёнага тэатра» выступалі самадзейныя калектывы беларускіх здраўніц, праводзіўся паказ курортнай моды, працавалі пляцоўкі: «Горад майстроў», «Дзіцячы горад забаў», «Турысцкае лета», «Спартыўнае лета», «Аграсядзібы запрашаюць», «Чытаючае лета», «Забаўнае і бяспечнае лета».
Работамі майстроў-разьбяроў цікавіліся госці свята, некаторыя куплялі іх вырабы, а ўсе астатнія творы канкурсантаў перадалі ў Івянецкі музей традыцыйнай культуры.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *