Каля 400 чалавек сталі сябрамі «раёнкі»

Общество

8905
Сяргей СМІРНОЎ з унукамі

Традыцыйны «Дзень падпісчыка» правялі ў паштовым аддзяленні сувязі «Чэрвень-2». Жыхары Чэрвеньшчыны маглі падпісацца на перыядычныя выданні, у тым ліку і на раённую газету.

Прыходзілі людзі рознага ўзросту і прафесій. Хтосьці — спецыяльна, каб падпісацца на перыядычныя выданні, хтосьці — каб аплаціць паслугі, але на прапанову падпісацца згаджаліся. Іншыя ўжо аформлілі падпіску ў сваіх паштальёнаў. Адметны і разам з тым прыемны факт прыйшлося назіраць: падчас прапановы аператараў падпісацца на абласныя або іншыя перыядычныя выданні, шмат наведвальнікаў пошты аддавалі перавагу «Раённаму весніку». Падпісваліся на нашу газету на квартал або адразу на паўгода. Некаторыя афармлялі падпіску не толькі для сябе, але і бацькам, дзецям.
Выпісвалі «раёнку» ў асноўным пастаянныя чытачы. Шчыра дзякуем ім за актыўнасць, цікавасць і адданасць газеце! Вельмі прыемна, што ў нас ёсць верныя, надзейныя сябры!
Дарэчы, усяго ў гэты дзень падпіску на «Раённы Веснік» аформілі 290 чалавек па раёну і 98 — у аддзяленні «Чэрвень-2». Таксама выказваем падзяку адміністрацыі і супрацоўнікам аддзялення пошты за добрую арганізацыю мерапрыемства, актыўную прапаганду раённай газеты і афармленне падпіскі!
Мы пагутарылі з актыўнымі чытачамі, і вось што яны сказалі пра «сяброўства» з раённай газетай:

Галіна ГРЫБКО, пенсіянерка:
— Ужо 38 гадоў чытаю мясцовую газету, і мужу яна цікавая. Маю намер і далей не адмаўляцца ад яе. Перш-наперш звяртаю ўвагу на рашэнні мясцовай улады, работу маладзёжных калектываў.
Чула нараканні ў адрас рэкламы, што ў газеце яе занадта шмат. Але я ўпэўнена, што без яе нельга абысціся, ды і сама не раз звярталася да рэкламы паслуг, давала аб’яву.
Калі бываю на дачы, не маю магчымасці чытаць свежую прэсу. Тады на дапамогу прыходзіць сайт «Раённага Весніка». Там можна знайсці і свежую інфармацыю, і матэрыялы, якія друкаваліся ў газеце раней.

890Анастасія Няхай, старшы інспектар групы рэжымна-сакрэтнай дзейнасці Чэрвеньскага РАУС:
— Раённую газету ведаю з дзяцінства, калі яшчэ яе выпісвалі бацькі. Зараз і сама афармляю падпіску, прыкладна гадоў 10. Я хачу быць у курсе мясцовых навін, таму чытаю с першай старонкі да апошняй. Можна знайсці паведамленні не толькі мясцовыя, але і дзяржаўныя, на розную тэматыку, у тым ліку і міліцэйскую.
Што тычыцца пажаданняў, то хацелася б больш бачыць матэрыялаў пра месцы адпачынку. Хачу адзначыць, што сёння было вельмі прыемна атрымаць ад любімай газеты падарунак!

Сяргей СМІРНОЎ, пенсіянер:
— З «раёнкай» сябрую ўжо вельмі даўно. У ёй можна знайсці амаль усе навіны раёна. Прыемна чытаць замалёўкі пра людзей, асабліва знаёмых. Ёсць інфармацыя і для розных узростаў, на розную тэматыку. Напрыклад, цікавыя тэматычныя старонкі «Радзімазнаўства. Час. Людзі», «Людзі. Падзеі. Факты», «Равеснік».
Увогуле, інфармацыі хапае, але хацеў бы прапанаваць, каб друкаваліся фельетоны, гумарэскі, як гэта было раней.

Леанід КОМЕЛЬ, пенсіянер:4578
— Я з’яўляюся старшынёй ветэранскай арганізацыі Чэрвеньскага РАУС. Часта звяртаюся ў аддзел рэкламы, каб павіншаваць былых супрацоўнікаў. Дзяўчаты там вельмі ветлівыя, прыемныя, прафесійна падбіраюць прыгожыя віншаванні. Увогуле, карысна пачытаць і даведацца пра тое, у каго са знаёмых Дзень народзінаў, а хто пайшоў з жыцця.
Яшчэ падабаецца чытаць пра вёскі ў рубрыцы «Куточак Чэрвеньшчыны»: пра іх паходжанне, жыхароў, іх стан у сённяшні час. Цікава чытаць у газеце і матэрыялы няштатных аўтараў: Івана Ярашэвіча, кранальныя вершы Наталлі Сівак.

Кацярына ШУМКО. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *