Для 267 дзевяцікласнікаў і 153 выпускнікоў-адзінаццацікласнікаў з 15 школ раёна ў панядзелак прагучаў апошні званок

Общество

457679У выпускным класе Турэцкай школы — пяцера хлопцаў. Менавіта яны у панядзелак прымалі віншаванні ад настаўнікаў, бацькоў, вучняў. Гэта Аляксей ПАВАРЫЧ, Дзмітрый ЮШКО, Дзмітрый БАБІЧ, Ілля КУРЫЛА і Аляксандр БАБІЦКІ. Шмат цеплых слоў пачулі яны на дарогу. Няхай у кожнага з гэтай невялічкай мужчынскай кампаніі жыццё складзецца ўдала, як і ва ўсіх чэрвеньскіх выпускнікоў!

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ, фота аўтара

80978Дваццаць выпускнікоў выправіла ў дарослае жыццё сёлета трэцяя школа. Ёсць дыпламанты і пераможцы міжнародных конкурсаў. Ёсць і спартсмены, якія падаюць вялікія надзеі. Ва ўдзячнасць за годнае спартыўнае выхаванне вучняў трэнер раённай футбольнай каманды «Колас» Сяргей Прыступа падарыў школе легендарны футбольны мяч, з якім раённая каманда выйграла чэмпіянат Мінскай вобласці.

Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *