Урачыста адзначылі Першамай

Общество

IMG_7438У мінулую пятніцу раённае аб’яднанне прафсаюзаў, Савет ветэранаў, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама ладзілі мерапрыемства, прысвечанае Дню працы. На яго запрасілі прадстаўнікоў прафсаюзных арганізацый працоўных калектываў раёна, ганаровых гасцей — ветэранаў вайны і працы, актывістаў прафсаюзнага руху.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся старшыня Чэрвеньскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Коціна і старшыня раённага Савета ветэранаў Іван Ладуцька.
Вольга Коціна ўручыла Граматы Федэрацыі Прафсаюзаў Беларусі за добрасумленную працу і ахову сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў працоўных прафсаюзным актывістам раёна і Удзячныя лісты раённага аб’яднання прафсаюзаў ветэранам прафсаюзнага руху.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідзія Шчэцінка ўручыла Удзячныя лісты, каштоўныя падарункі і грашовыя прэміі ад упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і прафкама аграпрамысловага комплексу працаўнікам сельскай гаспадаркі, пераможцам спаборніцтва на веснавых-палявых работах.
Ушанаванне прафсаюзных актывістаў, ветэранаў прафсаюзнага руху, пераможцаў працоўнага спаборніцтва суправаджалася выступленнямі самадзейных артыстаў: танцавальнага калектыву харэаграфічнага аддзялення Школы мастацтваў, народнага ансамбля народнай песні «Вербніца», народнага жартоўнага гурта «Чэрвеньскія балагуры», трыа «Мужыкі» Грабёнскага СДК, дуэта Ігара і Валерыі Гарашчук, салістаў Міхаіла Шчэрбача, Вікі Варабей і іншых.
Увазе прысутных быў прапанаваны таксама відэаролік «Што такое прафсаюз вуснамі дзіцяці». Было цікава даведацца, што дзеці ведаюць пра прафсаюз.
Падчас свята працавала выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці ветэранаў працы.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *