У мінулую сераду ў выставачнай зале раённага краязнаўчага музея адкрылася выстава «Святло нястворанае» мастачкі Алены Вішняковай

Общество

57869На прагляд наведвальнікаў яна прадставіла аўтэнтычныя вышываныя творы царкоўнага прызначэння і карціны, выкананыя ў стылі камп’ютэрнай графікі з элементамі ручной дапрацоўкі на біблейскую тэму.
Алена мае радаслоўныя карані ў Чэрвеньскім раёне. Таму другая па ліку выстава мастачкі — на малой радзіме. Першая была ў музеі Максіма Багдановіча ў Мінску. У дзяцінстве Алена Вішнякова займалася ў мастацкай студыі Дома культуры чыгуначнікаў пад кіраўніцтвам мастака Аляксандра Квяткоўскага. Затым скончыла палітэхнічны інстытут па спецыяльнасці архітэктура, а ў 2000 годзе Акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці графічны дызайн. Зараз выкладае ў БНТУ на кафедры «Дызайн архітэктурнага асяроддзя».
— Карціны выкананы ў сучасным стылі. Гэта камп’ютэрная графіка. Натхніла мяне Біблія, яе тэксты і сюжэты, — сказала Алена на адкрыцці выставы. — Спачатку быў толькі змрок, а потым з’явілася святло, яно зайграла мноствамі адценняў і форм. Менавіта гэта мне хацелася перадаць — першае нараджэнне промняў святла ў абсалютнай цемры.
Акрамя камп’ютарнага малявання, Алена Вішнякова шмат часу і намаганняў аддае вышыванню. Здзіўляюць дэталёва выканыя покрывы і абрусы. Вышытыя бісерам бездакорнымі сцяжкамі, яны захапляюць гледачоў.
На выставу прыйшлі выхаванцы мастацкай студыі Віталія Чарнаўца разам з кіраўніком. Яны прынеслі таксама і свае малюнкі, каб паказаць мастачцы.
Завітаў на выставу і благачынны па Чэрвеньскаму раёну святар айцец Віктар. Алена Вішнякова падарыла чэрвеньскай царкве вышываную закладку для святочных службаў. Святар паабяцаў, што на Вялікдзень выкарыстае прыгожую закладку пры правядзенні царкоўных абрадаў.
Наведвальнікі цікавіліся ў Алены больш падрабязна аб тэхніцы малявання і вышыўкі. Пыталіся аб далейшых планах і задумках.
Пазнаёміцца з творчасцю мастачкі Алены Вішняковай можна будзе да 16 мая ў выставачнай зале краязнаўчага музея.

Галіна Гамеза. Фота аўтара



1 комментарий по теме “У мінулую сераду ў выставачнай зале раённага краязнаўчага музея адкрылася выстава «Святло нястворанае» мастачкі Алены Вішняковай

  1. Приятно, что не забыта Церковь, что там ведет службу прекрасный, отзывчивый, просвещенный и добрый отец Виктор. Я и моя семья очень рады, что знакомы с отцом Виктором и его супругой – матушкой Ириной. Здоровья им и успехов в такой важной и благородной их миссии – возрождение духовности, культуры и добра.
    С уважением, Владимир П.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *