У гонар Аляксандра Калтовіча

Спорт

КолтовичЮныя спартсмены з Чэрвеня, Смілавічаў, Узды, Мар’інай Горкі і Плешчаніц узялі ўдзел у адкрытым першынстве Чэрвеньскай СДЮШАР па лёгкай атлетыцы сярод навучэнцаў 2002-2003, 2004-2005 гадоў нараджэння, якое традыцыйна праводзіцца ў гонар першага дырэктара Чэрвеньскай ДЮСШ Аляксандра Мікалаевіча Калтовіча. Яны спаборнічалі ў пяці бегавых дысцыплінах.
Сярод пераможцаў і прызёраў турніру — дзесяць прадстаўнікоў Чэрвеньскай СДЮШАР і яе філіяла ў Смілавічах. Адразу тры медалі заваяваў смілаўчанін Данііл Леванцэвіч. Ён стаў першым у бегу на 1000 метраў, трэцім — на дыстанцыях 60 метраў і 60 метраў з бар’ерамі. Па дзве ўзнагароды — у скарбонках смілаўчан Аліны Салаўчук (60 метраў — першае месца, 300 метраў — другое месца), Паўла Клімовіча (60 метраў — першае месца, 60 метраў з бар’ерамі — другое месца) і Ганны Касцевіч з Чэрвеня (60 метраў з бар’ерамі і 1000 метраў — трэція месцы).
На п’едэстал гонару таксама ўзышлі смілаўчане Юлія Вількоўская (600 метраў — першае месца), Арцём Русак (300 метраў — другое месца) і Яўгенія Шатэрнік (600 метраў — трэцяе месца), чэрвеньцы Дар’я Журкіна (300 метраў — трэцяе месца), Марыя Пратаповіч (60 метраў — трэцяе месца) і Ксення Абрамава з вёскі Ляды (300 метраў — другое месца).
Граматы і медалі мацнейшым спартсменам уручыў першы дырэктар Чэрвеньскай ДЮСШ Аляксандр Калтовіч (на здымку — з пераможцамі і прызёрамі першынства — прадстаўнікамі нашага раёна).

Святлана КУР’ЯНЧЫК, інструктар-метадыст Чэрвеньскай СДЮШАР



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *