Нядзельным ранкам на рынку

Общество

IMG_8626На парозе лета. Што цікавіць пакупнікоў на калгасным рынку?

Перш за ўсё — расада. Ёсць попыт — ёсць і прапанова. Прапануюць расаду памідораў, перцаў, капусты. Цэны на іх за адно каліва ў розных гаспадароў прыблізна аднолькавыя: памідоры і перац па 4000 рублей за каліва, капуста — 1500.
Суніцы садовыя каштавалі за невялікую скрыню расады (а там яе вельмі многа) 20 тысяч рублёў. Шмат прапаноўвалі расады кветак. Ад астры, петуніі і браткаў — да раслін з заморскімі мудрагелістымі назвамі, напрыклад, сульфінія, гацанія, якія ў нас раней і не вырошчвалі. Цэны розныя — ад 5 тысяч рублёў да 60 за каліва.
Гандлявалі радыскай са свайго падворка па 10 тысяч рублёў за пучок. Свойскія яйкі прапаноўвалі па 25 тысяч рублёў за дзесятак.IMG_8636
Па-ранейшаму хутка разыходзіцца малочная прадукцыя ў крытым памяшканні рынку. Малако каштуе 40 тысяч рублёў за трохлітровы слоік, смятана і тварог — па 60 тысяч рублёў за кілаграм, сметанковае масла — 120.
Аматарам мяса прапаноўваецца свініна. Тут яна на розны густ: філе і шыя — 110 тысяч рублёў за кілаграм, сала свежае -100, кумпяк і лапатка без косткі — 95 тысяч рублёў, лапатка на костцы — 70, ногі — 20, галёнка — 30 тысяч рублёў.
Цэны на садавіну і агародніну былі такія: агуркі — 20 тысяч рублёў за кілаграм, памідоры і грушы — па 32 тысячы, лімоны — 53, яблыкі — 15 і 17, апельсіны — 28, капуста — 13, морква — 15, цыбуля — 12 тысяч рублёў.
Прапануюцца крупы ў асартыменце ад 8 тысяч рублёў за ўпакоўку ячных круп да 15 тысяч рублёў за 800 грамаў — грэчкі. Макаронныя вырабы — 10500 рублёў за 800 грамаў, і упакоўкі па 4 кілаграмы коштам 45 тысяч рублёў.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *