Абралі 9 дэлегатаў на 5-ты Усебеларускі народны сход

Общество

67922 чэрвеня пачнецца пяты Усебеларускі народны сход. На абмеркаванне удзельнікаў сходу будуць вынесены пытанні рэалізацыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны за 2011 — 2015 гады і асноўных палажэнняў праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016 — 2020 гады. Колькасць удзельнікаў сходу — 2 500 чалавек, па 350 чалавек ад кожнай вобласці і 400 ад горада Мінска.
163 упаўнаважаных, выбраных працоўнымі калектывамі, грамадскімі аб’яднаннямі і грамадзянамі 17 мая сабраліся на агульны раённы сход, каб выбраць дэлегатаў ад Чэрвеньскага раёна. Удзельнікі раённага сходу абралі дзевяць дэлегатаў на пяты Усебеларускі народны сход.
Прадстаўляць Чэрвеньскі раён будуць: Андрэй Леанідавіч Зубар, старшыня Чэрвеньскага райвыканкама; Ала Канстанцінаўна Шахоцька, намеснік старшыні райвыканкама; Уладзімір Уладзіміравіч Лаўрык, дырэктар філіяла «Новыя Зелянкі»; Уладзімір Уладзіміравіч Калтовіч, міністр гандлю; Віктар Тадэушавіч Маліноўскі, старшыня Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў; Наталля Уладзіміраўна Пабойкіна, настаўніца матэматыкі, гімназіі №1; Андрэй Уладзіміравіч Прахарэнка, галоўны ўрач Чэрвеньскай бальніцы; Мікалай Аляксандравіч Шыфрын, ляснічы Іванаўскага лясніцтва Чэрвеньскага лясгаса; Аляксандр Іосіфавіч Шульскі, загадчык МТФ «Любішына» КСУП «Эксперыментальная база «Натальеўск».

Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *