Вада пітная «Ігуменская» атрымала прызнанне

Общество

IMG_6700Сярод прамысловых прадпрыемстваў раёна па асноўных эканамічных паказчыках работы вызначаецца ўнітарнае прадпрыемства «Чэрвеньскі вытворча-харчовы завод». У параўнанні з паказчыкамі 2014 года, летась завод павялічыў рэалізацыю прадукцыі і атрымаў 105 мільярдаў 820 мільёнаў рублёў. У пераліку на аднаго сярэдняспісачнага работніка — 953,3 мільёна рублёў. Аб’ём прадукцыі ў супараўнальных цэнах склаў 106%. У бюджэт раёна заплочана 57 мільярдаў 313 мільёнаў 600 тысяч рублёў.
— Калі мяне дванаццаць гадоў таму прызначылі дырэктарам, то эканамічнае становішча завода было такім, што мы мелі запазычанасць дзяржаве, банкам, пастаўшчыкам і іншым. — гаворыць Мікалай Міхайлавіч. — А зараз нам павінны вярнуць болей дваццаці двух мільярдаў рублёў. Паколькі гэтыя грошы своечасова не паступаюць, вымушаны браць крэдыты. На сённяшні дзень доўгатэрміновых 366 мільёнаў і кароткатэрміновых 90 мільёнаў. Сярэдняя заработная плата на заводзе — 6 мільёнаў 500 тысяч рублёў. Кожны год асвойваем новыя віды прадукцыі, з улікам запатрабаванняў спажыўцоў.7898-
— Поруч з ужо добра вядомымі маркамі духмяных напіткаў «Дзюшэс», «Крэм-сода», «Водар барбарысу» попытам карыстаюцца безалкагольныя напіткі сокаўтрымліваючыя, — расказвае тэхнолаг Надзея Коўган. — Пераважае ў вытворчасці віно пладовае. Выпускаем яго палепшанай якасці па спецыяльных тэхналогіях з дадатковай цеплавой апрацоўкай. Толькі з натуральнай сыравіны метадам браджэння. Дзеля гэтага летам назапашваем яблыкі, парэчкі, клубніцы. На заводзе поўнасцю абноўлены ўсе лініі па выпуску прадукцыі — ад нарыхтоўкі сыравіны да гатовых вырабаў.
-У 2010 годзе завод асвоіў выпуск пітной вады ў ёмістасцях 0,5 л., 1л., 1,5 л. з газам і без газу, 6 л., 9 л., і 18 л. без газу. Спецыяльна для гэтай мэты прабурылі свідравіну глыбінёй болей як 100 метраў. Зрабілі ўсе неабходныя аналізы яе. Дадаткова апрацоўваем зваротным осмасам, каб выдаляць шкодныя мікраарганізмы, — падрабязна выкладае тэхналогію Мікалай Міхайлавіч. — А 30 снежня 2015 года Рэспубліканская конкурсная камісія Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі па падвядзенню вынікаў конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь — 2015» у намінацыі «Харчовыя тавары» прызнала пераможцам ваду пітную «Игуменская» Чэрвеньскага вытворча-харчовага завода з газам і без газу. Дыплом уручылі 7 красавіка ва ўрачыстай абстаноўцы ў Мінаблвыканкаме. Гэта вялікая радасць для ўсяго нашага калектыву. Вада карыстаецца попытам. Прымаем заяўкі, стварылі службу дастаўкі.
Неаднаразова Чэрвеньскі завод прызнавалі пераможцам конкурсаў-дэгустацыі напіткаў безалкагольных газіраваных. У 2004 і 2014 гадах лепшымі ў Рэспубліцы прызнаны «Водар барбарысу», «Крэм-сода», «Дзюшэс», пладовыя віны палепшанай якасці «Купалінка» і «Рабінавы дзень».8089-0
Днямі завод выпусціў новы прадукт — «Сок бярозавы» на натуральнай аснове.
-У 2015 годзе на прылаўках магазінаў ужо быў «Сок бярозавы» нашага завода, але адрозніваецца ён ад сёняшняга тым, што для яго вырабу выкарыстоўвалі не свежанарыхтаваны сок, а пераапрацаваны асептычнымі кансервантамі для працяглага захоўвання. Гэтай вясной мы закупілі 29 тон свежага натуральнага соку ў Чэрвеньскім лясгасе. Кошт за 1,5 л гэтай прадукцыі, якую можна набыць у фірменным магазіне нашага завода па вуліцы Ленінскай, зменшыўся на тры з паловай тысячы рублёў, а якасць і карысць павялічыліся.

Галіна Гамеза. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *