Работы вядуць у комплексе

Аграрный сектор

56879
Міхаіл Ладуцька засявае аўсом палетак ля вёскі Забод

Сяўба на Чэрвеньшчыне набрала хаду. З першых дзён сярод яе лідараў — земляробы адкрытага акцыянернага таварыства «Чэрвеньскі райаграсэрвіс».
— Гаспадарка наша немалая. Маем 10200 гектараў сельгасугоддзяў, — гаворыць дырэктар сельгаспрадпрыемства Аляксей Савіч. — Палеткі прасціраюцца на шмат кіламетраў вакол Чэрвеня, ад Вайнілава і Гарадзішча — да Дубровы. Таму мусім гуртаваць тэхніку.
Пачалі пасяўную з грабянецкага ўчастка. Трактары з пасяўнымі агрэгатамі базуюцца на мехдвары ў Грабянцы. Тут ёсць магчымасць забяспечваць іх ахову ў начны час, праводзі

786589
Галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Забаўскі (справа) задаволены працай аднаго з лепшых механізатараў раёна Міхаіла Гатоўкі на перадпасяўной апрацоўцы глебы

ць тэхабслугоўванне і нескладаны рамонт. Сюды з раніцы падвозім механізатараў і паліва.
На сяўбе задзейнічаны дзве сеялкі лідскай вытворчасці «АПП 6Д», якія засяваюць палеткі ячменем і аўсом. На перадпасяўной апрацоўцы глебы, закрыцці вільгаці працуюць дыскатар і культыватар, яшчэ два трактары — на ворыве. Адначасова падкормліваем азімыя зерневыя азотам, уносім пад яравую сяўбу фосфарныя і калійныя ўгнаенні. Штодня на 28-30 гектарах збіраем каменне.
З панядзелка будзем уносіць арганіку пад кукурузу, якая зойме ў нас 800 гектараў. З 20 красавіка маем намер пачаць пасадку бульбы. Плошчу пад яе вырошчванне сёлета пашыраем са 120 да 150 гектараў.

365457
Андрэй Кушнер заняты на ворыве глебы пад кукурузу

Як распавёў Аляксей Савіч, пачатку масавых веснавых палявых работ у гаспадарцы папярэднічаў сход з механізатарамі, на якім удзельнікаў пасяўной пазнаёмілі з нормамі выпрацоўкі і ўмовамі аплаты працы. У прыватнасці, паводле іх, механізатар на сяўбе пры выкананні задання мае магчымасць зарабіць 580-600 тысяч рублёў у дзень. А за яго перавыкананне прадугледжаны дадатковыя меры матэрыяльнага стымулявання. Акрамя таго, пераможцы ўнутрыгаспадарчага спаборніцтва на веснавых палявых работах будуць заахвочаны асобна.
Паводле слоў Аляксея Савіча, папка з дакументацыяй па ўмовах аплаты працы ёсць у кабіне трактара кожнага механізатара, а выкананы аб’ём работ і налічэнне заработнай платы па днях адлюстроўваюцца на стэндзе ў дыспетчарскай на цэнтральнай сядзібе сельгаспрадпрыемства. Удзельнікі веснавых палявых работ забяспечваюцца гарачым харчаваннем, семдзесят працэнтаў кошту якога кампенсуе гаспадарка.
Гэтыя і іншыя захады маюць на мэце паспрыяць правядзенню пасяўной кампаніі ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *