Пятае «золата» «Будаўніка»

Спорт

6870Каманда “Будаўнік” (Чэрвень) пад кіраўніцтвам гуляючага трэнера Сяргея Купровіча заваявала залатыя медалі чэмпіянату Асацыяцыі аматарскага футбола Мінска па міні-футболу сезону 2015/2016.
На першым этапе спаборніцтваў 16 калектываў вялі барацьбу за выхад у васьмёрку мацнейшых. “Будаўнік” у 15 гульнях здабыў 10 перамог, аднойчы згуляў унічыю, чатыры сустрэчы прайграў і з 31 ачком заняў чацвёрты радок у турнірнай табліцы.
На стадыі плэй-оф нашы ў 1/4 фіналу перамаглі сталічны “Сантас” – 4:2, 3:1, у паўфінале адолелі мінскую “ЛМЛ-ультра” – 1:1, 4:1. Фінальная серыя з двух матчаў, дзе чэрвеньцам супрацьстаяла каманда “Крутагорцы” з Дзяржынска, таксама скончылася на нашу карысць – 3:1, 4:2.
За каманду “Будаўнік” гулялі Аляксандр Курыловіч, Валерый Цітовіч, Станіслаў Капітулец, Дзмітрый Чысты, Сяргей Качановіч, Аляксей Сасункевіч, Уладзімір Тарасік, Вячаслаў Целяціцкі, Максім Шмаянкоў, Юрый Немагуцін, Яўген Шчарбакоў, Андрэй Вашкевіч, Яўген Краўчук, Аляксандр Аўрамаў, Антон Галай, Максім Рудзяк, Антон Срыбненка, Андрэй Лапшын, Аляксей Бялоў, Антон Масько, Аляксандр Яроміч, Аляксей Мішковіч, Аляксандр Тарлікоўскі, Віталь Хацкевіч, Ігар Слыхоўскі, Аляксандр Мальцаў, Павел Гавароўскі, Ілья Купровіч.
Адметна, што наша каманда стала мацнейшай у спаборніцтвах пад эгідай Асацыяцыі аматарскага футбола Мінска пяты год запар. У сезонах 2011/2012 і 2012/2013 яна выйгравала чэмпіянат па міні-футболу, а ў сезонах 2013/2014 і 2014/2015 – па футзале.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *