На базе Чэрвеньскай раённай бальніцы адбыўся раённы семінар па актуальнай тэме «Як выконваецца дырэктыва №1»

Безопасность

890-9=0У ім прынялі ўдзел спецыялісты па ахове працы арганізацый раёна, актыў сельвыканкамаў, прадстаўнікі абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама.
Аб тым, якія мерапрыемствы ажыццяўляюцца па рэалізацыі Дырэктывы і ахове працы ў раённай бальніцы расказала намеснік галоўнага ўрача Ірына Астапенка.
Начальнік Чэрвеньскага РАУС Аляксей Пратаповіч звярнуў увагу на праблему п»янства на працоўных месцах. Так, у мінулым годзе ў ходзе праведзеных рэйдаў на прадпрыемствах былі выяўлены 24 працаўнікі, якія знаходзіліся на рабоце ў стане алкагольнага ап»янення, у гэтым годзе — 9. Ёсць парушэнні правілаў перадрэйсавага і паслярэйсавага кантролю вадзіцеляў і механізатараў. Таму, напэўна, не змяншаецца і колькасць вадзіцеляў, затрыманых за кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап»янення. Сёлета па гэтай прычыне ўжо прыцягнуты да адказнасці 31 чалавек. Існуе ў раёне праблема з самагонаварэнням. Меры барацьбы з гэтым злом прымаліся, але ўсяроўна ў мінулым годзе было выяўлена 95 фактаў вырабу, захоўвання і рэалізацыі самагона і спіртаўтрымліваючай вадкасці.87098-
Аляксей Пратаповіч выказаў прапановы па прафілактыцы вышэйназваных парушэнняў. У прыватнасці, актывізаваць работу дабраахвотных дружын, зрабіць больш жорсткім кантроль за суб»ектамі гаспадарання, часцей праводзіць на прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах Дні цвярозасці.
Галоўны дзяржаўны інспектар працы Мінскага абласнога ўпраўлення дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Яўген Войцік паведаміў аб тыповых парушэннях заканадаўства па ахове працы, фактах вытворчага траўматызму. Ён адзначыў, што за першы квартал гэтага года ў раёне не адбылося ніводнага няшчаснага выпадку на вытворчасці, а таксама адказаў на пытанні ўдзельнікаў семінару.
Затым прысутным прадэманстравалі відэафільм аб рабоце медыцынскага персанала бальніцы, метадах дыягностыкі, новым абсталяванні і правялі экскурсію па паліклініцы.
Вынікі работы семінара падвяла намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Людміла Дзядзюк. Таксама яна нагадала аб мерах адказнасці за невыкананне Дырэктывы №1, патлумачыла, як правільна весці дакументацыю, праводзіць інфармаванне працаўнікоў па пытаннях аховы працы, праводзіць работу па прафілактыцы п»янства, алкагалізма і траўматызма, выказала ўдзячнасць адміністрацыі бальніцы за арганізацыю мерапрыемства.
На здымку: падчас экскурсіі па паліклініцы. Інструктар па лячэбнай фізкультуры Алена Няхай расказвае пра работу кабінета.

Наталля Каралькевіч. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *