Каманда Чэрвеньскага РАУС — другая ў вобласці па міні-футболу

Спорт

5487649876У спартыўным комплексе «Ігумен» Чэрвеньскай СДЮШАР адбыліся фінальныя спаборніцтвы ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама па міні-футболу. Удзел у іх узялі пераможцы занальных турніраў — каманды Чэрвеньскага, Мінскага, Маладзечанскага, Слуцкага, Смалявіцкага і Капыльскага РАУС.
На першым этапе прайшлі спаборніцтвы ў групах. Футбалісты Чэрвеньскага РАУС у сваёй групе занялі першае месца, атрымаўшы валявыя перамогі над калегамі са Слуцка 4:2 (першы тайм — 0:2) (усе чатыры мячы на рахунку гуляючага трэнера каманды Сяргея Качановіча) і Капыля — 2:1 (чэрвеньцы прайгравалі 0:1, за дзве хвіліны да канца сустрэчы Віктар Апалчэўскі зраўняў лік, ён жа на апошніх секундах прынёс нашай камандзе вікторыю).
У паўфінале чэрвеньскія міліцыянеры гулялі з камандай Маладзечанскага РАУС. Першы тайм завяршыўся нулявой нічыёй. Пасля перапынку лік адкрылі футбалісты з Маладзечна. Аднак наша каманда праявіла характар і вырвала перамогу: мячы забілі Дзмітрый Равіна і Віктар Апалчэўскі — 2:1.
У першым тайме фінальнага матчу футбалісты Чэрвеньскага РАУС на роўных гулялі з фаварытамі турніру — камандай Мінскага РАУС, але на яго апошніх хвілінах двойчы прапусцілі. Яшчэ два мяча прадстаўнікі прысталічнага рэгіёну забілі чэрвеньцам ў другім тайме і перамаглі — 4:0.
За каманду Чэрвеньскага РАУС у фінальным турніры спаборніцтваў выступалі Сяргей Качановіч, Андрэй Вяргейчык (варатар), Дзмітрый Давідовіч, Віктар Апалчэўскі, Дзмітрый Равіна, Антон Аляшкевіч, Уладзімір Кароткі, Уладзімір Мажароўскі, Міхаіл Тарасік і Андрэй Жабурдзёнак.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *