Эксперыментальная база «Натальеўск» — лепшая арганізацыя ў галіне сельскай гаспадаркі

Аграрный сектор

2 копия
Вядучы заатэхнік-селекцыянер Сяргей Галец, галоўны аграном Сяргей Бабіновіч і дырэктар эксперыментальнай базы “Натальеўск” Алена Махнач ля стэндаў, якія адлюстроўваюць вытворчыя набыткі гаспадаркі.

Разам з дасягнутым летась, у гаспадарцы падсумоўваюць набыткі пяцігодкі. За гэты перыяд тут на чвэрць павялічылі валавую вытворчасць прадукцыі. Найбольш удалым быў 2014 год, калі сельгаспрадпрыемства забяспечыла яе прырост адразу на 9,3 працэнта, атрымаўшы, у прыватнасці, 7649 тон збожжа, 8100 – бульбы, 6351 тону малака.
Восенню мінулага года ў “Натальеўску” паспяхова прайшоў працэс далучэння суседняй гаспадаркі – сельгаспрадпрыемства “Дамавіцк-Агра”. І за непрацяглы час на далучанай тэрыторыі дасягнуты відавочны якасны прарыў у жывёлагадоўлі: сёння прадукцыйнасць дойнага статка на ферме “Дамавіцк” набліжаецца да 10 кілаграмаў малака, а год таму яна складала каля 7 кілаграмаў.
Сёлета ў гаспадарцы небеспадстаўна разлічваюць атрымаць яшчэ больш прадукцыі. Тут маюць намер павялічыць у параўнанні з мінулым годам вытворчасць збожжа на 13 працэнтаў, бульбы – на 26, малака – на 6, мяса – на 13 працэнтаў.
— Моц нашага калектыву – у згуртаванасці, у супольнай працы на агульны вынік, – гаворыць дырэктар гаспадаркі Алена Махнач. – Прыемна ўсведамляць, што больш за дваццаць працэнтаў сельгаспрадукцыі, якая вырабляецца сёння ў раёне – з “Натальеўска”.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *