«Чэрвеньскія балагуры» прывезлі гран-пры з Расіі

Общество

78089- копияНародны жартоўны гурт «Чэрвеньскія балагуры» раённага Цэнтра культуры і адпачынку (мастацкі кіраўнік — Андрэй Каленік) паспяхова выступіў у Санкт-Пецярбурзе на міжнародным форуме-конкурсе мастацтваў і выканаўчага майстэрства «Пецярбургская вясна-2016».
Яго арганізатарамі выступілі некамерцыйная арганізацыя «Санкт-Пецярбургскі фонд развіцця культуры і мастацтва», мясцовы творчы цэнтр «Натхненне» пры падтрымцы Заканадаўчага Сходу Санкт-Пецярбурга і Камітэта па культуры Ленінградскай вобласці.
«Чэрвеньскія балагуры» ўзялі ўдзел у конкурсе «Інструментальнае мастацтва» (намінацыя «Сеньёры»), дзе прадставілі на суд гледачоў і журы два творы — папуры на тэму беларускіх народных песень «Калаж» у апрацоўцы Андрэя Каленіка, а таксама «Скандынаўскую польку» Уладзіміра Бубена і Уладзіміра Федарука.
Выступленне нашага калектыву было адзначана галоўным прызам «Пецярбургскай вясны-2016» (кубкам) і дыпломам.
Удзел «Чэрвеньскіх балагураў» у конкурсе стаў магчымым, дзякуючы спонсарскай падтрымцы ААТ «10 з’езд Саветаў» (дырэктар Яўген Мурашка), Чэрвеньскага нафтабітумнага завода (дырэктар Аляксандр Храмцоў) і прыватнага прадпрыемства «Марвіко» (дырэктар Андрэй Кочаў).
Аксана КАЛЕНІК, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *