Аператар машыннага даення філіяла “Агра-Бокс Заатэх” Алена Валахановіч — лепшы работнік АПК

Аграрный сектор

67978078Ураджэнка тутэйшых мясцін, Алена з маленства прызвычаілася да цяжкай сялянскай працы.
— Выхоўвалася я ў шматдзетнай сям’і, разам з трыма сёстрамі і чатырма братамі, – распавядае яна. –З шасці гадоў хадзіла з мамай на ферму, дзе яна працавала даяркай. А з трынаццаці ўжо сама замяняла даярак на час адпачынку.
Потым, скончыўшы будаўнічае вучылішча, паехала ў Мінск. Але папрацавала на будоўлі ўсяго два дні і вярнулася дахаты. Проста адчула, што гэта – не маё: засумавала па роднай вёсцы, па маіх кароўках…
У філіяле “Агра-Бокс Заатэх” Алена – з часу яго заснавання. Спачатку даглядала цялят, цялушак, а чатыры гады таму стала аператарам машыннага даення на новай устаноўцы “Карусель”.
— Для асваення сучасных тэхналогій падбіралі маладых, кемлівых і ўвішных, – тлумачыць загадчык фермы “Чарнава” Святлана Бакунец. – Алена выдатна спалучае ўсе гэтыя якасці. Да працы ставіцца вельмі адказна. Летась у сярэднім ад кожнай каровы яна надаіла больш чым па 6400 кілаграмаў малака.
…Хутка бяжыць час. Сёлета споўніцца дзесяць гадоў, як Алена выйшла замуж (яе Андрэй працуе у філіяле “Аграбокс” трактарыстам). Сыну Арцёму неўзабаве будзе сем гадоў. І, як калісьці для матулі, дарога на ферму змалку стала для яго блізкай і знаёмай. Узяўшы ў рукі шчотку, дзяркач ці анучу, хлапчук з задавальненнем дапамагае ёй прыбірацца ў даільнай зале.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *