Акцыя «БЯСПЕЧНЫЯ КАНІКУЛЫ» праходзіць на Чэрвеньшчыне з 17 да 27 сакавіка

Официально

457568Напярэдадні супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правялі прафілактычныя гутаркі ў навучальных установах раёна. Гэтымі днямі сумесна з прадстаўнікамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама ладзяцца рэйды з мэтай папярэджання і выяўлення парушэнняў школьнікамі Правілаў дарожнага руху.
З пачатку года на тэрыторыі Мінскай вобласці адбылося 12 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх, у якіх 13 дзяцей атрымалі траўмы. Іх аналіз сведчыць, што ў некаторых выпадках пацярпелыя трапілі ў аварыю менавіта з-за дрэннага ведання Правілаў дарожнага руху, а таксама — з-за сваёй недысцыплінаванасці, няўважлівасці і неасцярожнасці.
У прыватнасці, 12 лютага каля 16 гадзін 50 хвілін у Барысаве вадзіцель аўтамабіля «Аўдзі А4» здзейсніў наезд на пешахода, 2009 года нараджэння, які перабягаў праезную частку па-за пешаходным пераходам. У выніку здарэння хлопчык атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу.
Памятаць аб Правілах дарожнага руху і быць уважлівымі павінны быць не толькі дзеці, але і іх бацькі. Бо часам менавіта дарослыя ствараюць небяспечныя сітуацыі на дарозе.
Аляксандр МАНУЛІК, старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ Чэрвеньскага РАУС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *