З пачатку года на Чэрвеньшчыне адбылося 10 пажараў, падчас якіх загінулі 4 чалавекі

Безопасность

d4ae67bb81032f6add66be1c1df07be9_S1 студзеня загарэўся жылы дом на вуліцы Калгаснай у Чэрвені. Ахвярай полымя стала яго гаспадыня, 1927 года нараджэння.
5 студзеня падчас пажару у вёсцы Жураўкавічы загінуў сын гаспадыні жылога дома, 1957 года нараджэння.
24 студзеня адбыўся пажар у жылым доме на завулку Красіна ў Чэрвені. Ратавальнікі знайшлі ў пакоі целы гаспадара дома, 1968 года нараджэння, і яго сужыцелькі, 1967 года нараджэння. Мяркуецца, што прычынай трагедыі стала перапальванне печы.
Сітуацыю з гібеллю людзей на пажарах сёння можна назваць катастрафічнай. Паводле статыстыкі, узгаранні з трагічным фіналам найчасцей надараюцца з-за неасцярожнага абыходжання з агнём.
Цыгарэта і злоўжыванне спіртным — гэта імаверны шлях да вогненнай бяды. На жаль, нярэдка па віне бацькоў на пажарах гінуць дзеці. Не пакідайце малых без нагляду, абмяжуйце ім доступ да запалак, электрапрыбораў і лёгкаўзгаральных вадкасцяў.
Пераканаўча просім не курыць у ложку, не дапускаць перапальвання печаў, сачыць за станам электраправодкі ў сваіх дамах, пазбягаць выкарыстання электраабагравальнікаў ў начны час.
Засцерагаючы сябе і свае сем’і, не забудзьцеся і пра тых, хто жыве побач. Звярніце асаблівую ўвагу на састарэлых і адзінокіх суседзяў, якія маюць патрэбу ў вашай дапамозе!
Наталля КАРАТЧЭНЯ, інспектар групы прапаганды і навучання Чэрвеньскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *