Цімураўцы дапамогуць

Молодежная политика

1234543Добрыя традыцыі цімураўскага руху існуюць у нашым раёне з даўнейшых гадоў. Іх шануе і актыўна падтрымлівае цяперашняе пакаленне моладзі.
Вось і ў мінулую суботу цімураўцы з Чэрвеньскага будаўнічага ліцэя, актыўныя члены БРСМ, завіталі да ветэрана вайны Мікалая ЛАШУКА, каб дапамагчы па гаспадарцы. Яму цяпер не так лёгка спраўляцца з хатнімі справамі. Таму хлопцы ў гэты дзень дапамаглі разабраць цяпліцу, за што ветэран быў вельмі ім ўдзячны.

Вячаслаў КЛІМКОВІЧ.
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *