Чэрвеньскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў — лаўрэат рэспубліканскага конкурсу

Общество

34567890
Старшыня Чэрвеньскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Коціна з узнагародай

Аб вялікай цікавасці людзей да гісторыі свайго краю, яго культуры, традыцый, выдатных мясцін — усяго таго, што складае паняцце Радзіма, засведчыў аб’яўлены летась Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі сумесна з прафсаюзным тураператарам “Беларустурыст” конкурс “Беларусь у новым абліччы”. На яго даслалі 74 работы з праектамі турыстычных маршрутаў. Напрыканцы студзеня на прафсаюзнай экскурсійна-турыстычнай выставе падведзены вынікі конкурсу. Наш раён праект турыстычнага маршруту “Падарожжа па Ігуменскаму тракту” прадставіла Чэрвеньскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў і атрымала Дыплом лаўрэата трэцяй ступені, а таксама сертыфікат на 30 мільёнаў рублёў. Распрацавала гэты праект старшы навуковы супрацоўнік Чэрвеньскага раённага краязнаўчага музея Ірына Вабішчэвіч. У №№ 25-27 (13 лютага 2016) газеты яна падрабязна распавядзе аб падарожжы па Ігуменскаму тракту.

Фота Эмы МІКУЛЬСКАЙ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *