Праваслаўных вернікаў віншуем з Раством Хрыстовым!

Общество

IMG_4671 копия
Юныя вернікі ля батлейкі ў храме Мікалая Цудатворца ў Чэрвені

Нараджэнне Хрыстова

Цягнуліся да свечак ручаняткі,
Хоць стаў Ты Сонцам для ўсёй зямлі.
Маленькае, пяшчотнае дзіцятка!
З Табой выратаванне мы знайшлі.
Я да Крыжа душою прыпадаю,
Біеннем сэрца чутка-трапяткім.
Калі душа напоўнена адчаем,
Са мною Бог і я заўсёды з Ім.
Не дай мне, Божа, а ні чым хваліцца:
Ні розумам — ён дадзены Табой.
Ні славай — ад яе не прычасціцца.
Ні талентам — бо ён спрадвеку Твой.
Не дай мне бачыць горшае ў людзях.
І позіркам нікога не судзіць.
Няхай усё па Волі Тваёй будзе.
Не наракаць бы толькі, не грашыць.
Я да Крыжа душою прыпадаю.
І без Цябе жыццё — адна ганьба.
Хвіліны шчаслівейшай не ўяўляю.
Прымі малітву: я — Твая раба!
З павагай і любоўю Наталля Сівак, в.Заполле

Фота Галіны ГАМЕЗА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *