Навагодняя акцыя Дзяржаўтаінспекцыі

Общество

Даи 2с копияУ пярэдадзень Новага года ДАІ Чэрвеньскага РАУС правяла акцыю «Дзеці-пасажыры». Падчас яе начальнік Дзяржаўтаінспекцыі Аляксандр Івашкевіч, старшы дзяржаўтаінспектар Аляксандр Манулік разам з Дзедам Марозам і Снягуркай з Чэрвеньскай школы мастацтваў спынялі аўтамашыны і ўручалі цукеркі і сувеніры дзецям, чыя бацькі выконваюць правілы перавозу непаўналетніх пасажыраў: выкарыстоўваюць дзіцячыя ўтрымліваючыя крэслы, рамяні бяспекі, не дазваляюць малым ездзіць на пярэднім сядзенні.
Даи 1с копия— Дзяржаўтаінспекцыя дасылае шчырыя віншаванні з Новым годам і Калядамі ўсім жыхарам Чэрвеньшчыны, — зазначыў у гутарцы з нашым карэспандэнтам Аляксандр Івашкевіч. — Няхай гэты год стане годам безаварыйнага руху па дарогах раёна, годам узаемаразумення і ўзаемапавагі паміж вадзіцелямі і пешаходамі.
Фота Ігара АДАМОВІЧА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *