“Даніэла” знянацку не заспела

Власть

д2ч«ПРАЦАВАЛІ Ў ПЛАНАВЫМ РЭЖЫМЕ»

— так ахарактарызаваў дзеянні камунальнай службы ва ўмовах цыклону дырэктар УП «Чэрвеньская ЖКГ» Ігар Навіцкі.
— Хаця і давялося сутыкнуцца з нестандартнай сітуацыяй, — зазначыў ён. — Перапады тэмпературы, снег, дождж, зноў снег… Таму спачатку чысцілі снег, потым змагаліся з галалёдам, пасыпаючы дарогі пясчана-салянай сумессю, потым зноў чысцілі…
У такіх умовах надвор’я не выпадала адразу працаваць на тратуарах: шчоткі прыліпалі да мокрага снегу. Можна было б папросту сапсаваць тэхніку. Бліжэй да вечара, калі падмарозіла, пачалі чысціць і тратуары.
Вечарам снег узмацніўся, таму з дзвюх гадзін ночы серады наша снегаачышчальная тэхніка зноў выйшла на вуліцы. Да раніцы з асноўным аб’ёмам работ справіліся. Потым перайшлі з галоўных дарог на другасныя.
Д6чБЕЗ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ — НЯДОЎГА

Пяць аварыйных і адна дзяжурная брыгада раённых электрасетак сустрэлі «Даніэлу» напагатове.
І тое, што ніводная жывёлагадоўчая ферма раёна падчас даення кароў не засталася без электрычнасці, ды і Чэрвеньшчына ў цэлым не фігуравала ў аператыўных зводках ратавальнікаў па прычыне абясточвання населеных пунктаў — дарагога каштуе.
— Аварыйныя выпадкі былі, але мы аператыўна на іх рэагавалі і аднаўлялі падачу электрычнасці раней за тэрміны, пасля якіх сітуацыя лічыцца надзвычайнай, — растлумачыў галоўны інжынер раённых электрасетак Мікалай Суша. — Напрыклад, з-за абрыву правадоў пад цяжарам мокрага снегу была прыпынена падача электрычнасці ў Раванічах і навакольных вёсках. З аварыяй справіліся за паўтары гадзіны.
У выніку падзення дрэва была пашкоджана лінія электраперадач, якая сілкуе вёскі Зайцы і Лежні. Тут мы ўзнавілі падачу электраэнергіі праз чатыры з паловай гадзіны.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *