У тыя ж сцены, альбо новая надзея

Молодежная политика

24347 копияКацярына ГАНЧАРЫК не проста малады спецыяліст, яна — настаўніца. Таму, нягледзячы на яе ўзрост, мы з вамі будзем называць гэтую дзяўчыну Кацярына Уладзіміраўна. год таму яна скончыла педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка і ўладкавалася на працу ў сваю родную чэрвеньскую трэцюю школу, дзе сама не так даўно была вучаніцай.
Выкладае рускую мову і літаратуру ў шостым, сёмым і адзінаццатым класах. Сёмы — падлеткі з самым цяжкім пераходным узростам, а менавіта ў іх маладая настаўніца яшчэ і класны кіраўнік. «Гэта мой любімы клас! — усміхаецца яна. — Так, узрост цяжкі, спачатку было з імі складана. Мы гаварылі на розных мовах! Цяпер знайшлі агульную мову і зрабілі вялікі крок наперад у зносінах».
У кожнага настаўніка, які вяртаецца ў тыя ж сцены, дзе сам сядзеў за партай і адказваў ля дошкі сваім сённяшнім калегам, перад пачаткам працы ўзнікаюць некаторыя асцярогі: «Як мяне прымуць мае настаўнікі? Ды і некаторыя старшакласнікі яшчэ памятаюць мяне школьніцай, ці паставяцца да мяне сур’ёзна?»
У Кацярыны Уладзіміраўны таксама былі падобныя пачуцці, але яны рассеяліся з першых дзён у якасці педагога. Калегі паставіліся цёпла, з разуменнем і падтрымкай, а вучні — з павагай і цікаўнай усмешкай. Шчырае стаўленне да вучняў як да малодшых сяброў і жаданне данесці да іх прыгажосць і бязмежныя магчымасці творчасці на прыкладах вялікіх твораў рускай літаратуры дапамаглі Кацярыне Уладзіміраўне заслужыць увагу падлеткаў. З захапленнем абмяркоўваюць учынкі булгакаўскіх персанажаў «Майстра і Маргарыты», заслухоўваюцца лірыкай Пушкіна, цікава і спачувальна сочаць за лёсамі герояў шолахаўскага «Ціхага Дона».
А ў маладога педагога, акрамя 6,7 і 11-га, ёсць яшчэ і свой хатні, вельмі маленькі, «клас» — дачушка Лізачка, якой тры гадкі. Разам з мужам і мамай Кацярына Уладзіміраўна з маленства прывівае дзіцяці любоў да чытання і кніг. Чытаюць пакуль больш казкі, а яшчэ — скарагаворкі, лічылкі ды песенькі. Муж-будаўнік ва ўсім падтрымлівае маладую жонку, яны імкнуцца больш часу праводзіць разам.
Можа таму, што хутка Новы год, і ўсё традыцыйна звязанае з ім, у тым ліку і фільм «Іронія лёсу», ужо круціцца ў перадсвяточных думках. А можа таму, што сапраўдныя каштоўнасці не змяняюцца з гадамі. Але калі Кацярына Уладзіміраўна стала казаць, якім якасцям яна вучыць сваіх падапечных, сам сабой вымаляваўся ўжо на працягу амаль 40 гадоў знаёмы многім адказ: «Я вучу іх думаць … І пра ўсё мець сваё ўласнае меркаванне». Гэта словы гераіні фільма Надзі Шэвялёвай, якая таксама была настаўніцай рускай мовы і літаратуры. Кацярына ГАНЧАРЫК цалкам згодная з гэтым сцвярджэннем. «Таксама вучу быць самімі сабой, індывідуальнасцямі, не быць натоўпам, адстойваць свае перакананні».
Так як сямейнае жыццё нашай гераіні ўжо склалася, то, у адрозненне ад гераіні кіношнай, ёй мы жадаем напярэдадні Новага Года не знайсці, а захоўваць ужо знойдзенае сямейнае шчасце. А па працы — працягваць несці юным асобам грунтоўныя веды і прывіваць іх сэрцам лепшае, што можа даць літаратура — жаданне і ўменне быць Чалавекам.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *