«Жыццё даражэй за шыны!»

Общество

— адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху пад такім дэвізам пройдзе ў гэтую пятніцу на Чэрвеньшчыне.
Як паведаміў «Раённаму весніку» старшы дзяржаўтаінспектар Дзяржаўтаінспекцыі Чэрвеньскага РАУС Аляксандр Манулік, з мэтай прафілактыкі і папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў у зімовых умовах, супрацоўнікі ДАІ сумесна з зацікаўленымі арганізацыямі правядуць тлумачальную работу ў працоўных калектывах, установах адукацыі і іншых арганізацыях, нагадаўшы аб абавязковым выкарыстанні зімовых шын.
Згодна з Правіламі дарожнага руху, у перыяд з 1 снежня да 1 сакавіка зімовымі шынамі павінны быць абсталяваны аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тон ўключна, легкавыя і грузапасажырскія аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны, а таксама аўтобусы з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 5 тон.
За невыкарыстанне на транспартным сродку зімовых шын прадугледжана адказнасць у выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры да 0,5 базавай велічыні.
Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *