Прайшоў раённы конкурс прафесійнага майстэрства аратых

Аграрный сектор

Пераможцы
Пераможцы: Міхаіл ГАТОЎКА з ААТ «Чэрвеньскі райаграсервіс» (у цэнтры), Аляксандр КАНАПЕЛЬКА з эксперыментальнай базы «Натальеўск» (злева) і Юрый САСУНКЕВІЧ з ААТ «Раванічы»

Ворыва ў паўсядзённым сялянскім жыцці заўсёды мела асаблівае значэнне. А ўменне якасна апрацоўваць глебу здавён шанавалася як мастацтва.  Прайшлі стагоддзі. На змену працавітаму коніку і прымітыўнаму плугу прыйшлі магутныя сталёвыя машыны і шматкорпусныя механізаваныя агрэгаты. Але з клопатам і любоўю узараная ніва, як і раней, застаецца падмуркам багатага ўраджаю…
Своеасаблівым аглядам здольнасцяў і ўмення тых, ад каго сёння шмат у чым залежыць умалотнасць коласу і дастатак кармоў для грамадскага статку, стаў першы раённы конкурс прафесійнага майстэрства аратых, які прайшоў у эксперыментальнай базе «Натальеўск».

Фота Ігара Адамовіча.

Падрабязнасці чытайце ў №№204-205 .



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *