Яўген Яблонскі стаў двухразовым чэмпіёнам Беларусі і згуляў з «Барселонай»

Спорт

Яблонскі 1Сапраўды гарачым і памятным выдаўся сёлетні кастрычнік для ўзыходзячай футбольнай зоркі з Чэрвеня, паўабаронцы ФК БАТЭ (Барысаў) Яўгена Яблонскага.
У першай палове месяца ён у якасці капітана маладзёжнай зборнай Беларусі згуляў у двух матчах кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы-2017. У Слуцку беларусы саступілі камандзе Турцыі — 0:2, а потым у гасцях перамаглі зборную Кіпра — 1:0.
У мінулую пятніцу, пасля таго, як БАТЭ ў нацыянальным першынстве выйграў на выездзе ў «Віцебска”, барысаўчане датэрмінова заваявалі залатыя медалі, стаўшы дванаццаціразовымі чэмпіёнамі Беларусі. Яўген у гэтай сустрэчы застаўся на лаве запасных. Тым не менш, ён па праву атрымаў свой другі чэмпіёнскі тытул.
Ну, а ў гэты аўторак Яўген Яблонскі ўжо ў рамках Лігі чэмпіёнаў УЕФА выйшаў з лавы запасных на газон стадыёна ў Барысаве ў матчы супраць легендарнай «Барселоны». Здарылася гэта пры ліку 0:2. За 25Яблонскі 2 хвілін, якія Яблонскі правёў на полі, барысаўчане больш не прапусцілі. Наш зямляк паспеў пазмагацца за мяч з самім знакамітым Луісам Суарэсам, а таксама, як сведчыць афіцыйная статыстыка, зрабіў 90 працэнтаў дакладных перадач.

Ігар АДАМОВІЧ.
Фота з інтэрнэт-сайта ФК БАТЭ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *