У рыбгасе «Волма» разводзяць асятровых

Общество

Першыя 10 тысяч асобін малька гэтага каштоўнага прамысловага віду рыбы, атрыманага ад матачнага пагалоўя, вырошчваецца сёлета ў сажалцы гаспадаркі.

Як паведаміў дырэктар рыбгаса «Волма» Аляксандр Кулікоўскі, пры спрыяльных умовах гандаль асятровымі тут пачнуць у бліжэйшыя год-два. На першым этапе плануецца рэалізоўваць 10-20 тон рыбы ў год, а затым давесці аб’ём яе вытворчасці да 100 тон.

Паводле слоў Аляксандра Кулікоўскага, беларускі рынак насычаецца асятровымі даволі хутка з-за немалога кошту. А вось у Расіі магчымасці іх збыту неабмежаваныя.

 

І.УЛАДЗІМІРАЎ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *